Вольга Сяргееўна Малянкова-Куляшова
Вольга Сяргееўна Малянкова-Куляшова (22 лютага 1989, г. Магілёў) — беларуская паэтка.
Вольга Сяргееўна Малянкова-Куляшова | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 лютага 1989 (35 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 22 лютага 1989 года ў г. Магілёве. Вершы пачала пісаць у 14 гадоў. Скончыла ў 2009[1] годзе Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А. С. Пушкіна, у 2013 годзе — Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва па спецыяльнасці «дакументазнаўства інфармацыйнае забеспячэнне кіравання»[2].
Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[3].
Творчасць
правіцьПіша на рускай мове. Першыя яе вершы былі надрукаваныя ў газеце «Зямля і людзі», наступныя — у газетах «Прыдняпроўская Ніва» і «Веснік Магілёва»[2].
У 2011 годзе выйшла першая кніга вершаў «Пяро і порах». У гэтым жа годзе заняла 1-е месца ў Магілёўскім абласным літаратурным конкурсе «Першы ў космасе» ў намінацыі «Паэзія». У 2014 годзе выйшаў другі зборнік паэзіі «Утро нового дня»[2].
Бібліяграфія
правіць- «Перо и порох» (Могилев, 2011)
- «Утро нового дня» (Минск, 2013)
Зноскі
- ↑ Ольга Маленкова-Кулешова: «Очень здорово быть одной командой на творческом пути» (англ.). www.oo-spb.by. Праверана 6 студзеня 2024.
- ↑ а б в Таленты ад роднай зямлi . catalog.library.mogilev.by. Праверана 6 студзеня 2024.
- ↑ Могилевское областное отделение | Общественное объединение "Союз писателей Беларуси" (руск.). old.oo-spb.by. Праверана 3 студзеня 2024.