Вольга Сяргееўна Савасцьян

Вольга Сяргееўна Савасцьян (нар. 20 кастрычніка 1982) — беларуская футбалістка, варатар. Выступала за зборную Беларусі.

Футбол
Вольга Сяргееўна Савасцьян
Нарадзілася 20 кастрычніка 1982(1982-10-20)[1] (41 год)
Грамадзянства
Пазіцыя брамнік
Клубная кар’ера[* 1]
2004 Ніва-Белкард
2004—2007 Бабруйчанка
2010 Вікторыя Воранава
2010 Вікторыя 86
2011—2012 Ніва-Белкард
2013—2014 Мардовачка Саранск[d]
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Клубная кар’ера правіць

У чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе сярод жаночых камандаў 2003 гады выступала ў складзе «Белкард» (Гродна), прызнана лепшым брамнікам турніру[2]. У 2004 годзе выступаза за гродненскую «Ніву»[3]. У наступным сезоне гуляла за «Бабруйчанку».

У 2010 годзе гуляла ў вышэйшай лізе Беларусі за клуб «Вікторыя-86» (Брэст), таксама выходзіла на поле за «Вікторыю» (Воранава). У 2011—2012 гадах была асноўным брамнікам клуба «Ніва-Белкард»/«Нёман» (Гродна).

З пачатку 2013 года гуляла ў вышэйшым дывізіёне Расіі за клуб «Мардовачка» (Саранск)[4].

Зноскі

  1. а б Soccerdonna — 2010.
  2. Плысов В. Первая «Надежда» // Всё о футболе. — 2003. — 11 марта (№ 9 (204)). — С. 4.
  3. Михаленя А. Вперед и с песней! // Все о футболе. — 2004. — 1 июля (№ 21 (267)). — С. 10.
  4. MORDOVOCHKA VS. DONCHANKA AZOV 3 — 0

Літаратура правіць

Спасылкі правіць