Вольга Сяргееўна Шымава

Вольга Сяргееўна Шымава (нар. 3 мая 1951, п. Сокал, Далінскі раён, Сахалінская вобласць, Расія) — беларуская эканаміст. Доктар эканамічных навук (1998), кандыдат геаграфічных навук (1982), прафесар (2001).

Вольга Сяргееўна Шымава
Дата нараджэння 3 мая 1951(1951-05-03) (72 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук і кандыдат геаграфічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (спецыяльнасць «Геаграфія», 1973), Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1981), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (дактарантура, 1997).

Працавала ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2001—2004, загадчык кафедры эканомікі прадпрыемстваў і прыродакарыстання), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (1990—2001 і з 2004, прафесар кафедры эканомікі прыродакарыстання, у 2004—2011 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: эканамічная і сацыяльная геаграфія; рэгіянальная эканоміка; эканоміка прыродакарыстання; экалагічная бяспека; экалагічны менеджмент; эканоміка ўстойлівага развіцця; «зялёная» эканоміка.

Узнагароды правіць

Медаль Францыска Скарыны (2008), званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (2013).

Бібліяграфія правіць

  • Эколого-экономическое регулирование: вопросы методологии и практика переходного периода : диссертация … доктора экономических наук : 08.00.19 : защищена 18.06.1998 : утверждена 25.11.1998 / Шимова Ольга Сергеевна. — Минск, 1998.
  • Экономическая оценка природных ресурсов и проблемы совершенствования природопользования (на примере водных ресурсов) : автореферат диссертации … кандидата географических наук : 11.00.02 / Шимова Ольга Сергеевна. — Минск, 1982.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Шымава Вольга Сяргееўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 12.
  • Шимова Ольга Сергеевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [ 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 591.
  • Члену редакционной коллегии «Белорусского экономического журнала» профессору О. С. Шимовой — 70 лет // Белорусский экономический журнал. — 2021. — № 2. — С. 160.