Вольга Уладзіміраўна Зелянко

Вольга Уладзіміраўна Зелянко (нар. 30 снежня 1973, Мінск) — беларускі навуковец, педагог. Доктар педагагічных навук. Намеснік дырэктара па навукова-даследчай рабоце Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Прарэктар па навукова-далеследчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі "Акадэмія адукацыі".

Вольга Уладзіміраўна Зелянко
Дата нараджэння 30 снежня 1973(1973-12-30) (50 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці педагог
Месца працы
Навуковая ступень доктар педагагічных навук
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзілася 30 снежня 1973 года у Мінску.

Закончыла Мінскае педагагічнае вучылішча № 2 (1988—1992), спецыяльнасць — настаўнік пачатковых класаў), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (1992—1997, спецыяльнасць — беларуская мова і літаратура), аспірантуру Нацыянальнага інстытута адукацыі (2006—2009, спецыяльнасць — тэорыя і методыка навучання і выхавання (беларуская мова)).

Працавала ў сярэдняй школе № 46 г. Мінска настаўнікам пачатковых класаў (1992—1997).

З 1997 па 2005 гг. — выкладчык беларускай мовы і літаратуры ў педагагічным каледжы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

У 2006 г. — намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 144 г. Мінска.

З 2009 па 2012 гг. працуе ў навукова-метадычнай установе «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: малодшым навуковым супрацоўнікам (2009—2011), старэйшым навуковым супрацоўнікам (2011—2012) лабараторыі гуманітарнай адукацыі.

У 2012 −2013 гг. — дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.

Пасля навучання ў дактарантуры займае пасаду вядучага навуковага супрацоўніка сектара псіхалогіі развіццёвай адукацыі (2016—2017 гг.), вучонага сакратара навукова-даследчага цэнтра (2017 г.) Нацыянальнага інстытута адукацыі.

З 2017 г. — намеснік дырэктара па навукова-даследчай рабоце навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь[1].

У 2010 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Методыка навучання беларускай мове на аснове лінгвакультуралагічнага падыходу (10-11 класы)»[2] (кіраўнік — доктар педагагічных навук, прафесар Г. М. Валочка).

У 2017 г. абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Лінгваметадычная сістэма навучання беларускай арфаграфіі ва ўзаемасувязі з развіццём культуры маўлення вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (5-11 класы)»[3] (кіраўнік — доктар педагагічных навук, прафесар Г. М. Валочка).

Навуковая дзейнасць правіць

Займаецца распрацоўкай нарматыўна-прававога і вучэбна-метадычнага забеспячэння працэсу навучання беларускай мове ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Член аўтарскага калектыву па распрацоўцы навукова-метадычнага забеспячэння інварыянтнага кампанента зместу навучання беларускай мове: канцэпцыі, адукацыйнага стандарту, вучэбнай праграмы па беларускай мове; вучэбна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў; кантрольна-вымяральных матэрыялаў, інтэрактыўных модуляў, заданняў рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры і інш.

Суаўтар вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове для 5-7, 9-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Бібліяграфія правіць

Зноскі правіць