Ганконг (востраў)

(Пасля перасылкі з Востраў Ганконг)


Ганко́нг — востраў у паўднёвай частцы адмысловага адміністрацыйнага раёна Ганконг, Кітай. На 2006 год колькасць яго насельніцтва складала 1.268.112 чалавек, шчыльнасць — 15773 чал./км². У перыяд акупацыі вострава Вялікабрытаніяй на працягу Першай опіумнай вайны ў 1842 насельніцтва выспы складала 3000 жыхароў, рассеяных па дзясятку рыбацкіх вёсачак. Неўзабаве брытанскімі войскамі на востраве быў заснаваны горад Вікторыя ў гонар каралевы Вікторыі. Цэнтральны раён вострава Ганконг («Central») з’яўляецца гістарычным, палітычным і эканамічным цэнтрам Ганконга. Паўночны бераг вострава фарміруе паўднёвае ўзбярэжжа заліва Вікторыя. Гістарычна развіццё Ганконга звязана з тым, што глыбокія воды заліва спрыялі вялікім гандлёвым судам.

Ганконг
кіт. 香港島, англ. Hong Kong Island
Характарыстыкі
Плошча78,59 км²
Найвышэйшы пункт552 м
Насельніцтва1,289,500 чал. (2008)
Шчыльнасць насельніцтва0,02 чал./км²
Размяшчэнне
22°15′18″ пн. ш. 114°11′42″ у. д.HGЯO
АкваторыяПаўднёва-Кітайскае мора
Краіна
Ганконг (востраў) (Кітай)
Ганконг
Ганконг
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі