Першая опіумная вайна
Англа-кітайская вайна 1840-42 або першая «опіумная» вайна — агрэсіўная вайна Англіі супраць Кітая з мэтай захапіць рынак і дамагчыся палітычнага ўплыву на Кітай.
Першая опіумная вайна | |||
---|---|---|---|
![]() | |||
Праціўнікі | |||
|
|||
![]() |
Зачэпкай да вайны стала знішчэнне кітайскім урадам вялікай партыі кантрабанднага опіуму, канфіскаванага ў замежных гандляроў. Летам 1840 англійскія войскі блакіравалі з мора кітайскія парты, захапілі востраў Сянган (Ганконг) і ў жніўні 1842 наблізіліся да Нанкіна.
Паводле Нанкінскага дагавора (1842) Англія атрымала востраў Ганконг, значную кантрыбуцыю, 5 партоў Кітая сталі адкрытымі для англійскага гандлю. Вайна была пачаткам ператварэння Кітая ў паўкаланіяльную дзяржаву.
ЛітаратураПравіць
- Англа-кітайская вайна 1840-42 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.