Вра́гавіцы (чэшск.: Vrahovice) — вёска ў Оламаўцкім краі Чэшскай Рэспублікі, недалёка ад Просцеява. Насельніцтва складае каля 3 400 жыхароў. У вёсцы ёсць царква Святога Варфаламея, паштовае аддзяленне і некалькі бараў.

Вёска
Врагавіцы
чэшск.: Vrahovice
Краіна
Край
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
6.22 км²
Вышыня цэнтра
215 м
Насельніцтва
  • 3 372 чал. (26 сакавіка 2021)[1]
Паштовы індэкс
798 11
Афіцыйны сайт
Врагавіцы на карце Чэхіі
Врагавіцы (Чэхія)
Врагавіцы

Гісторыя правіць

 
Царква Святога Варфаламея

Упершыню вёска згадваецца ў 1337 годзе. Паводле гістарычных звестак, прынамсі ў 1370 годзе ў вёсцы існавала царква. Яна была спаленая вялікім пажарам у 1587 годзе. Замест яе была пабудаваная новая царква, якая праіснавала да 1831 года, калі была знесеная — на яе месцы ў 1831—1836, на сродкі Яна Ёзэфа, чэшскага графа і ўласніка зямлі, на якой стаяла вёска, была пабудаваная новая царква.

Зноскі

Спасылкі правіць