Лава вулканічная
(Пасля перасылкі з Вулканічная лава)
Лава — распалены вадкі (эфузія) або вельмі глейкі (экструзія), расплаў горных парод, пераважна сілікатнага складу (SiO2 прыкладна ад 40 да 95 %), выліваецца на паверхню Зямлі пры вывяржэнні вулканаў. Пры застыванні лавы ўтвараюцца эфузіўныя горныя пароды, можа ўтварыцца лававае плато. Тэмпература лавы вагаецца ў межах ад 500[1] да 1200 °C.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/01/Pahoeoe_fountain_original.jpg/220px-Pahoeoe_fountain_original.jpg)
Адрозненне ад магмы — няма газаў, што ўзнікаюць пры вывяржэнні.