Вуліца Гало (Мінск)

Вуліца Гало — вуліца ў Савецкім раёне Мінска, у мікрараёне Сельгаспасёлак, названая ў гонар Захара Захаравіча Гало, удзельніка Мінскага камуністычнага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Гало
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Савецкі
Працягласць 1,6 км
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Акадэмія навук
на OpenStreetMap
на Яндэкс.Картах
на Картах Google
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Размяшчэнне

правіць

Пачынаецца ад Т-падобнага скрыжавання з вуліцай Някрасава і ідзе на паўночны захад. Сканчаецца Т-падобным скрыжаваннем з вуліцай Олешава. З’яўляецца двухпалоснай дарогай з двухбаковым рухам.

Перасячэнні

правіць

Вуліца перасякаецца з шэрагам іншых вуліц:

Грамадскі транспарт

правіць

Маршруты грамадскага транспарту на вуліцы не пракладзеныя. Бліжэйшая станцыя метро («Акадэмія навук») знаходзіцца на адлегласці 2,7 км, а бліжэйшы прыпынак — Тыражная, праз які праходзіць аўтобус і маршрутнае таксі.

Цікавыя факты

правіць

На значнай частцы вуліцы захаваўся старажытны брук, часткова закрыты асфальтам.

Зноскі

Спасылкі

правіць