Вуліца Максіма Горкага (Віцебск)

(Пасля перасылкі з Вуліца Горкага (Віцебск))

Вуліца Максіма Горкага (гістарычная назва: Стараманастырская вуліца) — адна з доўгіх вуліц Віцебска, галоўная магістраль раёна Маркаўшчына. Размешчана ў паўднёва-заходняй частцы горада, у Першамайскім раёне. Пачынаецца ад вуліцы Гарохавая і заканчваецца на паўднёва-заходняй ускраіне горада, у раёне рачнога порта. Вуліца мае працягласць каля 6 км.

Вуліца Максіма Горкага
Віцебск
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Віцебск
Назва ў гонар Максім Горкі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Вуліца пачала забудоўвацца ў XIX стагоддзі, служыла дарогай з горада да Троіцкага Маркава манастыра і навакольных вёсак. Першапачаткова, верагодна, называлася Манастырскай дарогай (або вуліцай). Пазней, са з’яўленнем Нова-манастырскай вуліцы (цяпер вуліца Карла Маркса), называлася Стараманастырскай вуліцай.

З 1950 года года мае сучасную назву. У 1900 годзе, у раёне вуліцы, бельгійскім акцыянерным таварыствам заснавана найбуйнейшае, на той момант, прадпрыемства горада — льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна» (з 1946 — дывановы камбінат, з 1994 года — ААТ «Віцебскія дываны»).

У канцы 1920-х і 1930-х гадах вуліца актыўна забудоўваецца. Тады, на вуліцы былі пабудаваныя будынкі панчошна-трыкатажнай фабрыкі «КІМ», 5-ы і 6-ы камунальныя дамы для работнікаў фабрыкі «КІМ», маслабойны завод. У 1931 годзе была пабудавана трамвайная лінія (унікальная для Віцебска — вузкакалейная, 1000 мм) да фабрыкі «Дзвіна».

Пасля Вялікай Айчыннай вайны, у 1945 годзе, на тэрыторыі былога Маркава манастыра пабудавана Гума-матузная фабрыка (цяпер — Камбінат шаўковых тканін).

10 снежня 1948 года ўвод у дзеянне I чаргі асноўнага комплексу ДБК (будаўніцтва вялося з кастрычніка 1945). У 1966 годзе на базе ДБК арганізаваны два самастойныя прадпрыемствы Міністэрства прамысловага будаўніцтва БССР — камбінат буйнапанэльнага домабудавання (КБД) і дрэваапрацоўчы камбінат (ДАК).

 
5-ы камунальны дом

У «Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Віцебска» уключаныя 5-ы і 6-ы камунальныя дамы (№ 36/25 і 57), а таксама Казанская царква Маркава манастыра (дом № 84а).

Аб’екты правіць

Літаратура правіць

  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1