Віцебскі камбінат шаўковых тканін

Віцебскі камбінат шаўковых тканін — беларускае тэкстыльнае прадпрыемства, размешчаная ў Віцебску. З 2015 года праходзіць этап санацыі.

Віцебскі камбінат шаўковых тканін
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1955
Размяшчэнне вул. Мак. Горкага, 61, Віцебск, Беларусь[1]
Галіна Шаўковая прамысловасць
Прадукцыя Тканіна
Матчына кампанія Беллегпрам
Сайт vitsilk.by

Гісторыя правіць

Перадгісторыя правіць

Пасля Вялікай Айчыннай вайны на руінах Маркава манастыра была пабудавана гума-тасьмачная фабрыка. У 1949 годзе пры гэтай фабрыцы пачалося будаўніцтва шаўкаткацкага цэха. У 1951 годзе праект быў перагледжаны і фабрыка пачала будавацца як самастойная арганізацыя на 169 механічных ткацкіх станкоў ЧГСП-50, 29 варсоткацкіх станкоў і дапаможнага абсталявання да іх. Першую групу працоўных у колькасці 50 чалавек навучалі на Маскоўскім шаўковым камбінаце «Чырвоная ружа»[1][2].

Камбінат у савецкі перыяд правіць

Прадпрыемства заснавана ў 1955 годзе як ткацкая фабрыка[3][2]. У гэтым жа годзе гадавы выпуск фабрыкі склаў 2 млн. метраў тканіны (40% — ворсавых тканін, 51% — падкладачных і 9% — крапавых)[1]. У 1965—1972 гадах была ўведзена аддзелачная вытворчасць. У 1965 годзе магутнасць прадпрыемства была даведзена да 9,5 млн. метраў[4]. З 1968 года фабрыка рэарганізавана ў шаўковы камбінат, а з 1976 года камбінат атрымаў назву — «Віцебскі камбінат шаўковых тканін»[2].

З 1984 года па 1985 год на прадпрыемстве была праведзена рэканструкцыя, з-за чаго была расшырана ткацкая вытворчасць[2].

Камбінат у суверэннай Беларусі правіць

У 1992 годзе камбінат перайшоў у падпарадкаванне дзяржаўнага канцэрна «Беллегпрам». У 1993—1994 гадах камбінат дзейнічаў у форме арэнднага прадпрыемства. У 1994 годзе прадпрыемства змяніла форму ўласнасці на калектыўнае прадпрыемства[5]. Па стане на 1996 год на камбінаце працавалі падрыхтоўчы цэх, аддзелачны і ткацкі[2].

У 2000 годзе на базе маёмаснага комплексу камбіната створана ААТ з аднайменнай назвай[5].

Па стане на 2013 год камбінат вырабіў 1,4 млн. пагонных і падкладачных тканін, 0,95 млн. метраў плашчавых тканін, 0,6 млн. метраў тэхнічных тканін, 0,1 млн. метраў дэкаратыўных тканін.

Прадпрыемства ў ліпені 2021 года выйшла з працэдуры санацыі і знаходзіцца ў ліквідацыі па рашэнні эканамічнага суда Віцебскай вобласці[6].

У лютым 2015 года, па ініцыятыве самога даўжніка, эканамічным судом Віцебскай вобласці была пачата справа аб банкруцтве ААТ «ВКШТ». У снежні 2015 года была адкрыта працэдура санацыі на 18 месяцаў[7], якая ў далейшым прадоўжана на 5 гадоў — да 23 чэрвеня 2022 года[8]. У ліпені 2021 года з улікам пададзеных у суд хадайніцтва сходу крэдытораў акцыянернага таварыства, а таксама пазіцыі канцэрна «Беллегпрам», які ажыццяўляе ўладальніцкі нагляд у ААТ, вырашана адкрыць адносна даўжнiка ліквідацыйнае вядзенне па справе, якое павінна быць праведзена за 9 месяцаў[6].

У жніўні 2021 года ААТ «Віцебскі камбінат шаўковых тканін» выставіла на аўкцыён асноўны вытворчы корпус (павярховы вытворчы корпус з цокальным паверхам і інжынернымі камунікацыямі агульнай плошчай звыш 14,1 тыс.кв.м.; каля 20 адзінак абсталявання, у тым ліку грузавы ліфт і сістэма відэанагляду; Дошка гонару з керамзітнай пліты) з пачатковай цаной продажу амаль Br2,8 млн, пра што паведаміў Віцебскі філіял РУП «Інстытут нерухомай маёмасці і ацэнкі», які выступаў арганізатарам таргоў[6].

Вытворчасць правіць

Прадпрыемства спецыялізавалася на выпуску тканін рознага асартыменту, у тым ліку падкладачных, плашчавых (для спецыяльнага і форменнага адзення), тэхнічных тканін, а таксама тканін спецыяльнага прызначэння з экраніруючымі ўласцівасцямі[6][2].

Генеральныя дырэктары правіць

Літаратура правіць

Зноскі

  1. а б в ОАО Витебский комбинат шелковых тканей неликвидные остатки (руск.). Неликвиды.бай. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2020. Праверана 16 снежня 2023.
  2. а б в г д е Віцебскі камбінат шаўковых тканін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 228. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  3. «Витебский комбинат шелковых тканей» ОАО. V-MESTE.BY. Праверана 16 снежня 2023.
  4. История (руск.). Витебский комбинат шелковых тканей. Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2017. Праверана 16 снежня 2023.
  5. а б Информация о фонде № 3085 (руск.). Архивы Беларуси. Праверана 16 снежня 2023.
  6. а б в г Віцебскі камбінат шаўковых тканін прадае вытворчы корпус амаль за Br2,8 млн. Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт (12 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2023. Праверана 16 снежня 2023.
  7. Объявление №00002989, Постановление суда по делу "19-12Б/2015" (руск.). Единственный государственный реестр сведений о банкротстве. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2020. Праверана 16 снежня 2023.
  8. Объявление №00015553, Постановление суда по делу "19-12Б/2015" (руск.). Единственный государственный реестр сведений о банкротстве. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2020. Праверана 16 снежня 2023.