Вуліца Дуніна-Марцінкевіча (Мінск)
Вуліца Дуніна-Марцінкевіча — вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска, названая ў гонар беларускага драматурга, паэта Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Да 1977 года — Зялёная вуліца.
Вуліца Дуніна-Марцінкевіча Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Фрунзенскі |
Працягласць | каля 980 м |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Пушкінская Спартыўная |
Ранейшыя назвы | Зялёная вуліца |
Назва ў гонар | Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч |
Паштовы індэкс | 220092 |
на OpenStreetMap | |
на Яндэкс.Картах | |
на Картах Google | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Размяшчэнне
правіцьПачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Бельскага, ідзе з захаду на ўсход, заканчваецца скрыжаваннем з праспектам Пушкіна. Таксама перасякаецца з вуліцай Янкі Маўра. Ідзе паралельна вуліцы Прытыцкага
Грамадскі транспарт
правіцьРух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае, але на праспекце Пушкіна ёсць прыпынак «Дуніна-Марцінкевіча», на якім спыняецца шэраг аўтобусных і тралейбусных маршрутаў. Паблізу размешчаны станцыі метро «Пушкінская» і «Спартыўная».
Цікавыя факты
правіцьУ канцы 2009 г. экскурсавод Алена Аляксандрава заўважала ў выданні СБ. Беларусь сегодня: "Усе ў горадзе ведаюць шырокі прыгожы праспект Пушкіна. У яго ўпадае кароценькая вуліца імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, якая стаілася на завуголлі "Ракаўскага кірмаша" і лядовага палаца. Мемарыяльная дошка тут ёсць, але прымацавана яна не да дома нумар 10, які выходзіць на шматлюдны праспект, недалёка ад гасцініцы "Арбіта", а з боку амаль бязлюднай вуліцы Бельскага, і вісіць яна не на крайнім доме нумар 2 корпус 1, а на корпусе 2 , які знаходзіцца ў глухім двары. Паўстае пытанне, навошта так старанна хаваць імя пісьменніка, які "першым прысвяціў сваю творчасць роднаму беларускаму народу, праклаў першую, нязведаную да яго сцяжынку, па якой неўзабаве пайшлі Францішак Багушэвіч, Янка Лучына, Янка Купала, Максім Багдановіч, Якуб Колас і іншыя" (такую характарыстыку даў вучоны А. Мяснікоў)[1]".
Зноскі
- ↑ Елена АЛЕКСАНДРОВА. Улица без адреса // СБ. Беларусь сегодня, 30.12.2009
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Дуніна-Марцінкевіча (Мінск)
- Улица Дунина-Марцинкевича на geodzen.com