Вуліца Лапаціна (Барысаў)

Барысаў

Вуліца Лапаціна (руск.: улица Лопатина) — вуліца ў Барысаве, размешчаная ў гістарычным раёне Старабарысаў.

Вуліца Лапаціна
Барысаў
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Працягласць 5,1 км
Ранейшыя назвы Полацкая, Харугвенная, Свабоды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Вуліца на плане горада 1812 года

Гістарычна частка вуліцы ад рынку на поўнач называлася Полацкай па кірунку да горада Полацка, а ад рынку на поўдзень — Харугвеннай — ад казённага дома з выстаўленай харугвай, што належала замку. Полацкая вуліца згадваецца ў інвентары 1680 года. У 1800 г. быў распрацаваны праект рэгулярнай перапланіроўкі Барысава, паводле якога ад плошчы разыходзіліся галоўныя вуліцы — Мінская, Полацкая, Лепельская, Маскоўская. П. М. Шпілеўскі адзначаў, што Барысаў мог пахваліцца даволі шырокімі і прамалінейнымі вуліцамі, якія амаль усе сыходзіліся каля рыначнай плошчы. Паводле слоў Шпілеўскага, у час яго знаходжання дарогі на Полацк ужо не было, але захаваліся толькі сляды глухога прасёлка[1].

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Полацкая вуліца не раз змяняла сваю назву[1], у тым ліку называлася вуліцай Свабоды[1].

Забудова правіць

Зноскі

Спасылкі правіць