Вуліца Шаўчэнкі (Таганрог)
Вуліца Шаўчэнкі — вуліца ў цэнтральнай гістарычнай частцы Таганрога.
Вуліца Шаўчэнкі Таганрог | |
---|---|
руск.: Улица Шевченко | |
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Таганрог |
Працягласць | 3 610 м |
Ранейшыя назвы |
вул. Міхайлаўская |
Назва ў гонар | Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка |
Паштовы індэкс | 347900 |
на Яндэкс.Картах | |
на Картах Google |
Геаграфія
правіцьВуліца размяшчаецца цаліком у гістарычным цэнтры горада. Пачаткам вуліцы з'яўляецца скрыжаванне вуліц Чэхава і Грэчаскай, далей вуліца накіроўваецца на захад, перасякаючыся з завулкамі, такімі як Гарыбальдзі, Някрасаўскі, Дабралюбаўскі, Украінскі, Тургенеўскі і іншымі. Пасля скрыжавання з Данскім завулкам вуліца згортвае на паўночны захад, перасякаецца з завулкамі Чырвоны, Камсамольскі, Гогалеўскі і Смірноўскі, пасля чаго сканчаецца на скрыжаванні з Лагерным завулкам.
Працягласць вуліцы 3610 м.
Нумарацыя дамоў вядзецца ад вуліцы Чэхава.
Гісторыя
правіцьНазвана ў гонар паэта і мастака Т. Р. Шаўчэнкі ў 1923 г. Сваёй старой назвай — Міхайлаўская вуліца — называлася ў сувязі з размешчанай у яе пачатку Архангела-Міхайлаўскай (былой Траецкай) царквы.
На вуліцы размешчаныя
правіць- Свята-Мікольскі храм — вуліца Шаўчэнкі, дом 28;
- Метэастанцыя «Таганрог» — вуліца Шаўчэнкі, 143.
- Партовыя будынкі, збудаванні і аб'екты Таганрогскага порта;
- Цэнтральны пляж — на няцотным боку вуліцы.
Літаратура
правіць- Киричек М. С. По ладоням твоих площадей. — Таганрог: Лукоморье, 2007. — 166 с. — ISBN 978-5-902450-13-9.
- Энциклопедия Таганрога. — Таганрог: Антон, 1998. — 624 с. — ISBN 5-88040-017-4.
Спасылкі
правіць- Сайт города;
- Сайт администрации Таганрога Архівавана 20 жніўня 2021.;
- Интерактивная карта города.