Вуліца шэйха Зайда
Вуліца шэйха Зайда (араб. : شارع الشيخ زايد, англ.: Sheikh Zayed Road) — галоўная і самая працяглая вуліца горада Дубай, названая ў гонар шэйха Зайда ібн Султан ан-Нахаяна.
Славутасць | |
Вуліца шэйха Зайда | |
---|---|
![]() | |
25°13′07″ пн. ш. 55°16′48″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
![]() |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e8/DubaiSkyscrapers2.jpg/300px-DubaiSkyscrapers2.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a7/Sheikh_Zayed_Road_on_27_November_2007_Pict_1.jpg/300px-Sheikh_Zayed_Road_on_27_November_2007_Pict_1.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c1/Dubai_night_skyline.jpg/300px-Dubai_night_skyline.jpg)
Вуліца праходзіць праз увесь горад уздоўж узбярэжжа, яна з’яўляецца часткай найбуйнейшай у ААЭ шашы E 11. У Дубаі яна носіць імя шэйха Зайда ад мяжы з Абу-Дабі да вуліцы шэйха Рашыда (Sheikh Rashid Road). Даўжыня вуліцы 55 км. Да пашырэння ў 1993—1998 гадах звалася Defence Road (Вуліца Абароны)[1]. Уздоўж вуліцы на значный яе працягласці праходзіць чырвоная галіна Дубайскага метрапалітэна.
Вуліца мае на большай частцы 12 палос для руху аўтамабіляў. Рух па вуліцы платны, усе ўезды і выезды абсталяваны сканарамі, якія здымаюць з машын плату ў памеры 4 дырхама (каля 1$), але не больш за 24 дырхам у дзень[2].
Будынкі
правіцьНа вуліцы шэйха Зайда размешчаны шматлікія вядомыя небаскробы Дубая:
- Etisalat Tower 2
- Бурдж-Халіфа
- Вежа Ружы
- Вежа Тысячагоддзя
- Вежа Чэлсі
- Эмірацкая офісная вежа і Джумейра Эмірэйтс Таўэрс
гандлёвыя цэнтры:
Зноскі
- ↑ gulfnews : From empty roundabout to city hub Архівавана 3 студзеня 2008.
- ↑ safia7 — Эх, дарогі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца шэйха Зайда
- Схема шашы на сайце Dubai City Guide Архівавана 20 красавіка 2009.