Вулічная таблічка (Парыж)
Парыжская вулічная таблічка (фр.: plaque de rue) — вывеска з назвай вуліцы, адзін з сімвалаў французскай сталіцы. Яе мадэль застаецца нязменнай з 1847 і ўключае наступныя элементы:
- Шырыня — 70-100 см
- Вышыня — 35-50 см
- Размяшчэнне — 2-2,5 м над узроўнем зямлі
- У верхняй частцы пазначаецца акруга Парыжа
- Каляровая гама: фон — цёмна-сіні, лічбы і літары — белыя, рамка — зялёная з ценевым эфектам, выкананым белай і чорнай фарбамі.