Выдавецтва газеты «Гоман»

Выдаўніцтва газеты «Гоман» — беларуская выдавецкая суполка, якая дзейнічала ў Вільні ў 19161918 гг.

Некалькі беларускіх кніг выйшла ў 1916 г. пры садзейнічанні гэтай газеты. Сярод іх «Беларускі каляндар на 1917 год», падручнік арыфметыкі Г. Юрэвіча для пачатковай школы, якія прызначаліся для першых трох гадоў навучання.

У 1917 г. у друкарні Марціна Кухты ў серыі «Беларускія легенды» былі апублікаваны два творы беларускага пісьменніка Яна Баршчэўскага.

Зміцер Жылуновіч даў такую ацэнку дзейнасці выдавецтва[1]:

" Спусціўшы нейкі час, з 1916 г. рэдакцыя газеты сабралася з сіламі і пачала выпускаць кніжкі. На гэты раз выпускаліся выключна падручнікі, дзякуючы двум важнейшым прычынам: 1) зацягнутасці акупацыі, што заставіла думаць беларускіх культурнікаў пра адчыненне беларускіх школ; адсутнасць песняроў і пісьменнікаў і немажлівасць атрымаць іх рукапісы праз фронт. Некаторыя з гэтых выданняў - больш-менш сталыя кніжкі, а большасць - брашурнага выгляду. Адносна тэхнікі - як адна, слабыя ва ўсіх адносінах, беручы ад паперы і заканчваючы наборам. "

Зноскі

  1. Жылуновіч Зм. Эвалюцыя беларускае кніжкі // Полымя, 1925. C. 128—129.

Літаратура правіць

  • Бярозкіна Н. Гісторыя кнігадрукавання Беларусі (XVI пачатак — XX ст.). СПб, 2009, С. 136.