Выкладчык-стажор

Выкладчык-стажор — пачатковая пасада ў іерархіі пасад навукова-педагагічных супрацоўнікаў вышэйшых навучальных устаноў, на якую пераважна прызначаюцца асобы, якія атрымалі дыплом аб вышэйшай адукацыі ў бягучым годзе (выпускнікі ВНУ). Праз год паспяховай выкладчыцкай дзейнасці выкладчык-стажор пераводзіцца на пасаду выкладчыка або асістэнта.

Кваліфікацыйныя патрабаванні правіць

Вышэйшая адукацыя без прад'яўлення патрабаванняў да стажу працы.

Службовыя абавязкі правіць

Праводзіць практычныя або семінарскія заняткі са студэнтамі, забяспечвае якаснае выкананне навучальных планаў і праграм. Вывучае індывідуальныя асаблівасці студэнтаў, іх інтарэсы, здольнасці і ўлічвае іх пры правядзенні заняткаў у групе. Развівае цікавасць да абранай студэнтамі прафесійнай дзейнасці. Падтрымлівае вучэбную дысцыпліну, забяспечвае прыняты рэжым і парадак работы педагагічнага калектыву кафедры. Вывучае, абагульняе і выкарыстоўвае ў сваёй працы перадавы педагагічны досвед, дасягненні педагагічнай навукі, новыя методыкі навучання. Выконвае эксперыментальную і навуковую працу з мэтай авалодання новым вопытам. Садзейнічае неабходнаму ўзроўню забеспячэння вучэбных заняткаў сучаснымі навуковымі, інфармацыйнымі і тэхнічнымі сродкамі навучання. Развівае ў студэнтаў навыкі індывідуальнай працы з навуковай, вучэбнай літаратурай, дапаможнікамі. Кантралюе выкананне правілаў і нормаў аховы працы і пажарнай бяспекі.

Павінен ведаць: нарматыўныя прававыя акты, іншыя кіруючыя і метадычныя дакументы і матэрыялы, якія рэгулююць пытанні функцыянавання і развіцця сістэмы вышэйшай адукацыі; вучэбна-навуковыя дысцыпліны па профілю кафедры; сучасны стан навуковых праблем па адпаведнай спецыяльнасці; айчынныя і замежныя дасягненні ў галіне вучэбна-выхаваўчага працэсу, напрамкі развіцця сістэмы навучання і выхавання па выкладаемых і сумежных вучэбных дысцыплінах; асновы працоўнага заканадаўства; правілы і нормы аховы працы і пажарнай бяспекі.

Літаратура правіць

  • Кваліфікацыйны даведнік «Пасады служачых устаноў адукацыі ўсіх тыпаў» // Дадатак да Пастановы Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь № 53 ад 28.04.2001 г.