Выкрайка — дэталь будучага вырабу, выкананая з паперы, калькі, тканіны, скуры ці іншых матэрыялаў. Найбольш часта слова «выкрайка» выкарыстоўваецца ў швейнай справе, а ў іншых галінах — «лякала» і «шаблон».

Раскладванне выкраек на тканіне, фотаздымак 1942 года.

Паколькі можа прадугледжвацца далейшае выкарыстанне выкраек ці існуе неабходнасць ці магчымасць змяніць іх першапачатковы выгляд, часцей за ўсё яны вырабляюцца з паперы, тканіны, шчыльнай плёнкі. Калі форма зроблена правільна і гатовы ўзор адпавядае эскізу, то ў прамысловасці вырабляюць па дадзенай выкрайцы шаблоны або лякалы, якія робяць з больш шчыльных матэрыялаў, такіх як метал, пластык, дрэва.

На сучасных вытворчасцях выкарыстоўваюць праграмы для машын, якія дазваляюць вырабляць крой матэрыялаў па выкрайках, закладзеных у праграмным забеспячэнні, і дазваляюць змяняць асноўныя выкрайкі у адпаведнасці са зменамі ўводных дадзеных.

Швачкі-аматары будуюць выкрайкі самастойна, выкарыстоўваючы методыкі пабудовы базавых выкраек.

Гл. таксама правіць