Вышата
Вышата (? — пасля 1064) — сын наўгародскага пасадніка Астраміра. Ваявода кіеўскага апалчэння, які адправіўся пры Яраславе Мудрым, з яго сынам, — Уладзімірам Яраславічам, у 1043 у паход на Візантыю.
Вышата | |
---|---|
Дата смерці | 1064 |
Бацька | Астрамір |
Дзеці | Ян Вышаціч і Пуцята Вышаціч |
Грамадзянства | |
Бітвы/войны |
Калі бура разбіла шмат рускіх лодак, і 6000 ваяроў павінны былі ісці па сушы, ніхто з лютвы не захацеў весці іх, — пайшоў толькі Вышата як правадыр апалчэння. Яно было пабіта візантыйцамі, сам Вышата быў узяты ў палон са шматлікімі ваярамі і толькі праз тры гады, па заключэнні міру з Візантыйскай імперыяй, адпушчаны на волю.
У 1064 аказаў садзейнічанне валынскаму князю Расціславу Уладзіміравічу ў захопе Тмутаракані.
Яго сынамі былі кіеўскія тысяцкія Ян Вышаціч і Пуцята Вышаціч.
Зноскі
- ↑ а б Мякотин В. А. Вышата // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIIа. — С. 585.
Спасылкі
правіць- Вышата // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Ярослав I Владимирович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.