Вышэйшая тэалагічна-сацыяльная школа ў Варшаве

Вышэйшая тэалагічна-сацыяльная школа ў Варшаве (польск.: Wyższa Szkoła Teologiczno-Społeczna w Warszawie) — польская рэлігійная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Варшаве.

Вышэйшая тэалагічна-сацыяльная школа ў Варшаве
польск.: Wyższa Szkoła Teologiczno-Społeczna w Warszawie
Арыгінальная назва польск.: Wyższa Szkoła Teologiczno-Społeczna w Warszawie
Міжнародная назва англ.: The College of Theology and Social Sciences in Warsaw
Заснаваны 1968
Краіна
Размяшчэнне Варшава
Сайт wst.edu.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Гэта рэлігійная вышэйшая школа Пяцідзясятніцкай Царквы ў Польшчы, якая ажыццяўляе навучанне студэнтаў у галіне тэалогіі і якая мае права на наданне выпускнікам ступені бакалаўра багаслоўя. Заснаваная ў 1968 годзе ў рамках Аб’яднанай евангельскай царквы як Біблейская школа, пазней пераназваная ў Варшаўскую багаслоўскую семінарыю. З кастрычніка 2012 года мае дзеючую назву.

У якасці асноўнай мэты ўстанова ставіць перад сабой выхаванне інтэлекту і хрысціянскага характару студэнтаў, каб яны служылі Богу, Царкве і свету, як духавенства і свецкія людзі. Школа адкрыта для ўсіх евангельскіх пратэстанцкіх цэркваў. Працэс адукацыі ахоплівае наступныя сферы: біблеістыка, сістэматычнае багаслоўе, практычнае багаслоўе, гістарычнае багаслоўе. Навучацца можна па наступных спецыяльнасцях:

  • Хрысціянскае лідарства (пастарства)
  • Хрысціянская музычная служба
  • Хрысціянскае кансультаванне і сацыяльная прафілактыка
  • Педагогіка рэлігіі
  • Хрысціянскія СМІ і сацыяльныя камунікацыі
  • Місія і развіццё царквы

Спасылкі

правіць