Вышэйшая тэхніка-эканамічная школа ў Чэске-Будзеёвіцах

Вышэйшая тэхніка-эканамічная школа ў Чэске-Будзеёвіцах (чэшск.: Vysoká škola technická a ekonomická v Českých Budějovicích) — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Чэске-Будзеёвіцах.

Вышэйшая тэхніка-эканамічная школа ў Чэске-Будзеёвіцах
чэшск.: Vysoká škola technická a ekonomická v Českých Budějovicích
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва чэшск.: Vysoká škola technická a ekonomická v Českých Budějovicích
Міжнародная назва англ.: Institute of Technology and Business in České Budějovice
Заснаваны 2006
Студэнты 4 000
Размяшчэнне Чэске-Будзеёвіцы
Сайт vstecb.cz
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Характарыстыка правіць

Гэта дзяржаўная ўстанова вышэйшай адукацыі неўніверсітэцкага тыпу. Створана 27 красавіка 2006 года. Гэта так званая практыкаарыентаваная вышэйшая навучальная ўстанова, таму яна факусуецца на спалучэнні выкладання з супрацоўніцтвам з рознага роду кампаніямі ў адпаведных галінах.

Напрамкі навучання правіць

Бакалаўрыят правіць

  • Тэхналогіі і кіраванне дарожным рухам (3 гады навучання)
  • Інжынерная справа (3 гады)
  • Будаўніцтва будынкаў (4 гады)
  • Эканоміка прадпрыемства (3 гады)
  • Кіраванне чалавечымі рэсурсамі (3 гады)

Магістратура правіць

  • Лагістыка (2 гады)
  • Карпаратыўная эканоміка (2 гады)

Спасылкі правіць