Вышэйшая школа адукацыі ў спорце
Вышэйшая школа адукацыі ў спорце — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.
Вышэйшая школа адукацыі ў спорце | |
---|---|
Wyższa Szkoła Edukacja w Sporcie | |
Арыгінальная назва | Wyższa Szkoła Edukacja w Sporcie |
Міжнародная назва | Academy of Sport Education |
Заснаваны | 2002 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Варшава |
Сайт | ews.edu.pl |
Агульная характарыстыка
правіцьВышэйшая школа адукацыі ў спорце сёння мае кампусы ў Варшаве і ў Бельска-Бяле. Гэта спартыўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая ажыццяўляе навучанне на першай (бакалаўр) і другой (магістр) ступені вышэйшай адукацыі ў галіне навук аб спорце, фізічнай культуры, турызме і рэкрэацыі. Дазвол на дзейнасць у сферы вышэйшай і дадатковай адукацыі ўстанова атрымала 9 верасня 2002 года і ўнесена пад № 111 у Рэестр недзяржаўных прафесійных вышэйшых навучальных устаноў Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Рэспублікі Польшча.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы