Вышэйшая школа экалогіі і кіравання ў Варшаве

Вышэйшая школа экалогіі і кіравання ў Варшаве — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.

Вышэйшая школа экалогіі і кіравання ў Варшаве
Wyższa Szkoła Ekologii i Zarządzania w Warszawie
Арыгінальная назва Wyższa Szkoła Ekologii i Zarządzania w Warszawie
Міжнародная назва University of Ecology and Management
Заснаваны 1995
Краіна
Размяшчэнне Варшава
Сайт wseiz.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Вышэйшая школа экалогіі і кіравання ў Варшаве з’яўляецца адной з найлепшых недзяржаўных тэхнічна-мастацкіх вышэйшых навучальных устаноў у Польшчы. Яна паўстала на падставе рашэння Міністэрства народнай адукацыі Польшчы ў ліпені 1995 года і зарэгістраваная пад нумарам 62. Яна ўжо больш за 25 гадоў навучае студэнтаў на стацыянарных (дзённых) і нестацыянарных (завочных) праграмах узроўню бакалаўрыяту, інжынера і магістра.

Установа валодае будынкамі, размешчанымі ў Варшаве, на вул. Альшэўскай, 12 (новы адміністрацыйна-вучэбны будынак — сядзіба ўстановы), вул. Рэйтана, 16, вул. Груецкай, 128 (тры паверхі) і нерухомасцю ў вёсцы Клаўдын-Ласкі (гміна Старэ Бабіцы), дзе знаходзіцца станцыя аховы прыроды і ландшафту.

Напрамкі навучання

правіць
  • Архітэктура (інжынерныя праграмы — з 2000 года, магістратура — з 2011 года)
  • Ландшафтны дызайн (інжынерныя праграмы — з 1999 года, магістратура — з 2020 года)
  • Архітэктура інтэр’ераў (бакалаўрыят — з 2002 года, магістратура — з 2015 года)
  • Будаўніцтва (інжынерныя праграмы — з 2002 года, магістратура — з 2020 года)
  • Дызайн (бакалаўрыят/інжынерныя праграмы — з 2010 года)
  • Інфарматыка (інжынерныя праграмы — з 2019 года)
  • Механіка і машынабудаванне (інжынерныя праграмы — з 2013 года)
  • Ахова навакольнага асяроддзя (бакалаўрыят/інжынерныя праграмы — з 1995 года, магістратура — з 2000 года)
  • Кіраванне (бакалаўрыят — з 1995 года)
  • Кіраванне і інжынерыя вытворчасці (бакалаўрыят/інжынерныя праграмы і магістратура з 2001 года)
  • Ахова грамадскага здароўя (бакалаўрыят — з 2007 года)

Спасылкі

правіць
  1. GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286