Вэлюм (хрысціянства)

Вэлюм, Пакравец, Пакроў[1] (лац.: flammeum, velum — заслона, покрыва, зацямненне) — рэдкая празрыстая шаўковая, баваўняная або ваўняная тканіна, якая першапачаткова служыла для агортвання цела, затым пакрыцця галавы, твару, як упрыгажэнне, а потым стала элементам хрысціянскага набажэнства.

Вэлюм у калекцыі Метраполітэн-музея
Жазефіна Рамана і Хэл Блэкелі. Рысунак бурсы і вэлюма, каля 1940, Нацыянальная галерэя мастацтва

Гісторыя правіць

Гістарычна пад назвай flammeum — цёмна-жоўты вэлюм, які выкарыстоўваўся ў Старажытным Рыме, найважнейшы элемент убору рымскай нявесты[2].

Яго назва паходзіць ад лац.: flamma — полымя, таму часам кажуць, што ён быў чырвонага колеру. Аднак гэтаму супярэчаць апісанні фламеума (Пліній Старэйшы пісаў пра жоўты колер вэлюму) і мастацкія ўяўленні (напрыклад, роспіс на сцяне адной з пампеянскіх віл)[2].

У хрысціянскім набажэнстве вэлюм эвалюцыянаваў у чатырохкутную хустку ці сурвэтку, звычайна на падшэўцы. Яна мела квадратную ці блізкую да квадрата форму з бакамі ад 35 да 45 см. Шылі з дарагіх тканін (бракату, аксаміту і іншых), па краях аздаблялі тасьмой, галуном, вышыўкамі, аплікацыямі, у сярэдзіне змяшчалі выяву крыжа. У другой палове XVIII—XIX стагоддзя асобныя вэлюмы рабілі са слуцкіх паясоў або з іх устаўкамі.

Зноскі

  1. Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  2. а б . ISBN 9780299138547 http://books.google.pl/books?id=GxGPLju4KEkC&pg=PA55&dq=flammeum&hl=pl#v=onepage&q=flammeum&f=false. {{cite book}}: Адсутнічае або пусты |title= (даведка)