Вя́йнё Лі́на (фінск.: Väinö Linna; 20 снежня 1920, Ур’яла, Фінляндыя — 21 красавіка 1992, Кангасала, Фінляндыя) — фінскі пісьменнік.

Вяйнё Ліна
фінск.: Väinö Linna
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні фінск.: Väinö Valtteri Linna
Дата нараджэння 20 снежня 1920(1920-12-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 красавіка 1992(1992-04-21)[1][2][…] (71 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, празаік
Гады творчасці з 1954
Мова твораў фінская мова
Прэміі
Узнагароды
Grand Cross of the Order of the Lion of Finland Commander of the Order of the Lion of Finland

Jussi Awards[d] (22 лютага 1969)

Medal of Liberty, 1st Class Medal of Liberty, 1st Class Memorial medal of the Winter War Memorial medal of the Continuation War
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 20 снежня 1920 года ў вёсцы Ур’яла (Пірканмаа, Фінляндыя) у сям’і мясніка. У сярэдзіне 1930-х гадоў скончыў школу. Працаваў на ткацкай фабрыцы ў горадзе Тамперэ.

У 1940 годзе быў прызваны ў армію і ўдзельнічаў у Савецка-фінскай вайне. Тады ж пачаў рабіць нататкі пра свае ўражанні. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны пачаў пісаць гістарычныя раманы. Публікаваўся з 1947 года.

У 1954 годзе быў выдадзены раман «Невядомы салдат», які прынёс яму славу, прасякнуты антываенным духам. Затым Вяйнё Ліна напісаў трылогію «Тут, пад Паўночнай зоркай» пра падзеі грамадзянскай вайны ў Фінляндыі, спрабуючы гэтым справакаваць пачатак непрадузятага абмеркавання мінулага краіны.

Кнігі пісьменніка былі экранізаваны («Тут, пад Палярнай зоркай» (1968) і «Акселі і Эліна»). Партрэт Вяйнё Ліна быў намаляваны на купюры ў 20 фінскіх марак.

Зноскі

  1. а б Väinö Linna // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Väinö Linna // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.