Акселі і Эліна
«Акселі і Эліна» (фінск.: Akseli ja Elina) — фінскі двухсерыйны мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Эдвінам Лайнэ ў 1970 годзе на студыі «Fennada-Filmi» паводле другой часткі трылогіі Вяйнё Ліна «Тут, пад Палярнай зоркай».
Акселі і Эліна | |
---|---|
фінск.: Akseli ja Elina | |
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кінакампанія | Fennada-Filmi[d] |
Краіна | |
Мова | фінская мова |
Год | 4 снежня 1970 |
Папярэдні фільм | Here, Beneath the North Star[d] |
IMDb | ID 0132676 |
Першая частка кінатрылогіі фільм «Тут, пад Палярнай зоркай», другая частка — «Акселі і Эліна» і працяг «Невядомы салдат».
Прэм’ера фільма адбылася 4 снежня 1970 гады.
Сюжэт правіць
Дзеянне фільма адбываецца пасля грамадзянскай вайны ў Фінляндыі 1918 года.
Былы камандзір чырвонагвардзейцаў вяртаецца дадому пасля турэмнага зняволення за ўдзел у грамадзянскай вайне, і адразу адчувае, што светапогляд ваеннага часу ўсё яшчэ захоўваецца ў галовах людзей. Галоўны герой спрабуе зноўку навучыцца жыць. Яму больш не дазваляюць удзельнічаць у палітыцы, але ён бачыць вакол сябе шмат несправядлівасці. Страціўшы юнацкія рамантычныя ілюзіі, у цяжкай барацьбе з самім сабой і сваімі сумневамі Акселі здабывае ўстойлівасць сапраўднага барацьбіта.