Вялікая ромбападобная цягліца

Вялі́кая ро́мбападо́бная цяглі́ца (лац.: m. rhomboideus major) — парная плоская шырокая цягліца другога слоя цягліц спіны, якая знаходзіцца пад трапецападобнай цягліцай паміж лапаткамі і мае выгляд плоскай шырокай ромбападобнай пласціны. Пачынаецца ад васцяватых адросткаў чатырох верхніх грудных пазванкоў. Пучкі яе накіроўваюцца латэральна і крыху ўніз і замацоўваюцца да медыяльнага краю лапаткі.

Тапаграфія правай вялікай ромбападобнай цягліцы.

ФункцыяПравіць

Цягліца крыху паднімае лапатку, прыводзячы яе да сярэдняй лініі, прычым ізаляванае скарачэнне яе ніжняй часткі круціць лапатку ніжнім вуглом унутр.

КровазабеспячэннеПравіць

Цягліца забяспечваецца крывёю папярочнай артэрыі шыі, надлапаткавай артэрыі, задніх міжрабровых артэрый (лац.: aa. transversa colli, suprascapularis, intercostales posteriores).

ІнервацыяПравіць

Цягліца інервуецца дарсальным нервам лапаткі (лац.: n. dorsalis scapulae) праз наступныя спіннамазгавыя сегменты: CIV—CV.

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Синельников Р. Д., Синельников Я. Р., Синельников А. Я. Атлас анатомии человека: Учеб. пособие: В 4 т. Т. 1. — 7-е изд., перераб. — М.: РИА «Новая волна» : Издатель Умеренков, 2010. — 344 с.: ил. ISBN 978-5-7864-0199-9 (Новая волна) ISBN 978-5-94368-050-2 (Изд. Умеренков) (руск.) 
  • Анатомический словарь: русско-белорусско-латинский, белорусско-латинский, латинско-белорусский / С.П.Ярошевич, Л.Н.Бойцов, Д.В.Ковалева и др. — Мн.: Дизайн ПРО, 1998. — 480 с. ISBN 985-6182-63-8.
  • Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў : для супрацоўнікаў сферы аховы здароўя, студэнтаў медыцынскіх устаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі / В. І. Варанец. — Мінск : выдавецтва "Чатыры чвэрці", 2013. — 208 с. ISBN 978-985-7058-13-6.
  • Піскуноў, Ф. А. Вялікі слоўнік беларускай мовы : Арфаграфія, акцэнтуацыя, парадыгматыка : каля 223 тысяч слоў / Фёдар Піскуноў. — Мінск : Зміцер Колас, 2012. — XVI + 1196 с. ISBN 978-985-6992-17-2
  • Привес М. Г., Лысенков Н. К., Бушкович В. И. Анатомия человека. — 11-е переработанное и дополненное. — Гиппократ. — 704 с. — 5000 экз. — ISBN 5-8232-0192-3 (руск.) 
  • Анатомия человека. В 2 т. Под ред. Сапина М.Р. 5-е изд., перераб. и доп. - М.: 2001. - Т.1 - 640с., Т.2 - 640с. (руск.)