Пазванок (лац.: vertebra) — складальны элемент (косць) пазваночнага слупа.

Выява паяснічнага пазванка. англ.: Superior articular process Верхні сустаўны адростак; англ.: Inferior articular process Ніжні сустаўны адростак; англ.: Transverse process Папярочны адростак; англ.: Accessory process Дадатковы адростак; англ.: Mamillary process Соскападобны адростак

Розныя групы пазваночных жывёл маюць розную колькасць пазванкоў у пазваночным слупе. У шэрагу груп — напрыклад, у птушак ці сысуноў — некаторыя пазванкі зліваюцца, ствараючы больш трывалыя ўтварэнні. У чалавека ў норме пазваночны слуп мае 33—34 пазванкі, уключаючы 5 зрослых у так званы крыж; акрамя таго, ад 3 да 5 пазванкоў, зрастаючыся, фарміруюць хвастцовую косць. Свабодныя пазванкі паміж сабой маюць праслойкі храстковай тканкі — так званыя міжпазванковыя дыскі.

Падобныя па будове і функцыях пазванкі фарміруюць розныя аддзелы пазваночнага слупа: шыйны, грудны, паяснічны, крыжавы, хваставы. Адпаведна з назвамі аддзелаў, і самі пазванкі называюцца па назве аддзела (напрыклад: першы грудны пазванок). Выключэнне складаюць першыя два шыйныя пазванкі, якія маюць уласныя назвы: атлант і эпістрафей. Найбольш пастаянны па колькасці пазванкоў шыйны аддзел, які ў большасці груп пазваночных уключае 7 пазванкоў.

Пазванкі бываюць рознай формы; яны могуць мець і дадатковыя адросткі. У рыб, некаторых земнаводных і паўзуноў форма сучляноўных паверхняў пазванкоў дваякаўвагнутая (амфіцэльная). У большасці земнаводных і паўзуноў у сувязі з патрэбнасцю ў рухомасці цела пазванкі становяцца працэльнымі, г.зн. увагнутымі спераду, ззаду выпуклымі, або апістацэльнымі — спераду выпуклымі, ззаду ўвагнутымі; у птушак — гетэрацэльнымі, г.зн. седлападобнымі. У сысуноў паміж пазванкамі размешчаны міжпазванковыя храсткі, у сувязі з чым цела пазванкоў маюць плоска-ўвагнутую форму: плаціцэльныя пазванкі.

Будова правіць

Незалежна ад прыналежнасці да якога-небудзь пэўнага аддзела пазваночнага слупа ўсе пазванкі маюць адзіны агульны план будовы.

У пазванку адрозніваюць цела і дугу. Цела пазванка (лац.: corpus vertebrae) звернута ўперад і прызначана для апорнай функцыі. Дуга пазванка (лац.: arcus vertebrae) злучаецца ззаду з целам з дапамогай ножак дуг пазванка (лац.: pediculus arcus vertebrae). Паміж целам і дугой размяшчаецца пазваночная адтуліна (лац.: foramen vertebrale). У сукупнасці ўсе пазваночныя адтуліны ўтвараюць пазваночны канал (лац.: canalis vertebralis), дзе знаходзіцца спінны мозг. Ад дугі пазванка адыходзяць адросткі: ззаду ў сагітальнай плоскасці асцюкаваты адростак (лац.: processus spinalis), направа і налева ад дугі — папярочныя адросткі (лац.: processus transversus), уверх і ўніз ад дугі — верхнія і ніжні сустаўныя адросткі (лац.: processus articulares superiores et inferiores). Знізу сустаўныя адросткі абмежаваны верхнімі і ніжнімі пазваночнымі выразкамі (лац.: incisura vertebrales superiores et inferiores), якія пры злучэнні суседніх пазванкоў утвараюць міжпазванковыя адтуліны (лац.: foramina intervertebralia). Праз гэтыя адтуліны праходзяць крывяносныя сасуды і спіннамазгавыя нервы.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць