Пазваночныя

(Пасля перасылкі з Пазваночныя жывёлы)

Пазваночныя, чарапныя, хрыбетныя (Vertebrata) — падтып хордавых жывёл. Дамінуючая (разам з насякомымі) на Зямлі і ў паветры група жывёл.

Пазваночныя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vertebrata Cuvier, 1812

Інфратыпы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  331030
NCBI  7742
EOL  2774383
FW  67149

Самая шматлікая і найбольш высокаарганізаваная група хордавых. Сярод іх няма відаў, якія вядуць прымацаваны спосаб жыцця. Яны перамяшчаюцца, актыўна адшукваюць і захопліваюць ежу, знаходзяць для размнажэння асоб іншага полу, ратуюцца ад ворагаў.

Апісанне

правіць

Цела двухбакова-сіметрычнае. У большасці дарослых жывёл хорда замяшчаецца больш трывалым унутраным шкілетам — касцявым пазваночнікам (адсюль назва). Скура шчыльная, складаецца з верхняга (эпідэрмісу) і ніжняга (корыуму) слаёў. Эпідэрміс шматслойны, мае залозы або арагавелы, пакрыты лускавінамі, пёрамі, валасамі.

Развіваецца чэрап, які ахоўвае галаўны мозг. Высокаразвітая нервовая сістэма трубчастай будовы складаецца з спіннога і галаўнога мозга, які падзелены на 5 аддзелаў (пярэдні, прамежкавы, сярэдні, прадаўгаваты, мазжачок) і змешчаны ў чарапной каробцы.

Пазваночным уласціва развіццё цэнтральнай нервовай сістэмы — галаўнога і спіннога мозга — і ўдасканаленне органаў пачуццяў, што вядзе да ўскладнення паводзін. Жывёлы здольны ўтвараць часовыя і пастаянныя групоўкі асобін (сем’і, статкі, чароды, каланіяльныя пасяленні), што павышае іх ахаванасць ад ворагаў і зніжае гібель ад неспрыяльных фактараў знешняга асяроддзя. Усе гэтыя прыстасаванні спрыяюць шырокаму рассяленню пазваночных жывёл на планеце.

Жывёлы маюць дзве пары канечнасцей і паясы — плечавы і тазавы, да якіх канечнасці прымацоўваюцца. Ежа адшукваецца пазваночнымі жывёламі актыўна, схопліваецца сківіцамі, часта дадаткова здрабняецца, што аблягчае і паскарае страваванне.

Крывяносная сістэма замкнёная (ёсць артэрыі, вены, капіляры); сэрца двух-. трох-, чатырохкамернае, утвараецца з брушнога сасуда. Дыханые жабернае ў водных форм і лёгачнае ў наземных. Органы выдзплення — тулаўныя почкі ў анамній або тазавыя у амніёт. Добра развіты органы пачуццяў: зроку, слыху, нюху і інш.

Пазваночныя раздзельнаполыя. Размнажаюцца адкладваннем яец або жыванараджэннем. Вышэйшым формам характэрны клопат аб патомстве.

Пашырэнне

правіць

Падтып аб’ядноўвае каля 41 тыс. сучасных відаў жывёл, якія засялілі ўсе жыццёвыя асяроддзі: акіяны, моры, азёры, рэкі, сажалкі, паверхню сушы, глебу кантынентаў і астравоў, а таксама паветраную прастору.

Пазваночныя ўключаюць вялікую колькасць прыстасавальных тыпаў і жыццёвых форм, маюць высокае агульнае развіццё і складапую будову, іспуюць у розных умовах — ад дна і тоўшчы водаў акіяна да высакагор’яў і пустынь. Адрозніваюць бяссківічных (кругларотых) ад астатніх — сківічнаротых; анамній (кругларотыя, рыбы, земнаводныя), якія не маюць складаных зародкавых абалонак, — ад амніёт (паўзуны, птушкі, млекакормячыя); рыб — ад чатырохногіх.

Паходжанне і эвалюцыя

правіць

Пазваночныя — самая маладая і прагрэсіўная група другаснаротых жывёл, склад якой сфарміраваўся да пачатку антрапагенавага перыяду ў кайназоі. Найстаражытнейшыя віды вядомы з ардовіку. Продкамі іх лічаць першасных бесчарапных, якія існавалі ў праточных прэсных вадаёмах.

Класіфікацыя

правіць
Надклас Бяссківічныя (Agnatha}
Клас Кругларотыя (Cyclostomata)
Клас Канадонты (Conodontophora)
Надклас Рыбы (Pisces)
Клас Плакадэрмы (Placodermi)
Клас Храстковыя рыбы (Chondrichthyes)
Клас Акантоды (Acanthodei)
Клас Касцявыя рыбы (Osteichthyes)
Надклас Чатырохногія (Tetrapoda)
Клас Земнаводныя (Amphibia)
Клас Паўзуны (Reptilia)
Клас Птушкі (Aves)
Клас Млекакормячыя (Mammalia)

Літаратура

правіць