Раскол хрысціянскай царквы 1054 года

(Пасля перасылкі з Вялікая схізма)

Раскол хрысціянскай царквы 1054 года або Вялікая схізма — гэта распад да таго часу адзінай хрысціянскай царквы на дзве часткі. Адбылася, як лічыцца, у 1054 г, калі папскія легаты адлучылі ад царквы канстанцінопальскага патрыярха, а патрыярх — легатаў. Але фактычна канчаткова Царква падзялілася ў 1204 г. пасля варварскага захопу Канстанцінопаля крыжакамі.

Галоўныя разыходжанні

правіць

Галоўнымі разыходжаннямі паміж цэрквамі былі змаганне за зверхнасць паміж патрыярхам і папам і некаторыя рознасці ў догмах, найперш, у т. зв «філіекве» (filioque). Захад сцвярджаў, што Святы Дух ідзе таксама і ад сына, а Усход адмаўляў гэта.

Пераадоленне Схізмы

правіць

У наш час паміж Рымам і Праваслаўем ідзе праца па пераадоленні Схізмы. Апроч гэтага, былі спробы і раней.

Гл. таксама

правіць