Вячаслаў Іванавіч Пакумейка
Вячаслаў Іванавіч Пакумейка (1 студзеня 1949, в.Шашкі, Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, Заслужаны работнік культуры БССР (1980).
Вячаслаў Іванавіч Пакумейка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1949 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПасля заканчэння Гродзенскага культурна-асветніцкага вучылішча ў 1972 годзе працаваў хармайстрам у Верцялішкаўскім СДК Гродзенскага раёна, дзе стварыў самадзейны калектыў «Ніва». Праз чатыры гады за творчыя поспехі і актыўную канцэртную дзейнасць ансамблю песні і танца «Ніва» было прысвоена званне «народны».
У рэпертуары больш за 40 твораў. Гэта вакальныя, вакальна-харэаграфічныя, харэаграфічныя, інструментальныя кампазіцыі, беларускія народныя песні і танцы, творы на вершы і музыку гродзенскіх і мясцовых паэтаў і кампазітараў.
Узнагароды
правіцьГран-пры Міжнароднага фестывалю фальклора ў г. Зелена Гура (Польшча).
Зноскі
Літаратура
правіць- Пакумейка Вячаслаў Іванавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1986. Т. 4. С. 146.