Вячаслаў Леанідавіч Ганчарэнка

(Пасля перасылкі з Вячаслаў Ганчарэнка)

Вячасла́ў Леані́давіч Ганчарэ́нка (16 чэрвеня 1970, Мінск) — пастар мінскай пратэстанцкай царквы «Новае жыццё», епіскап Аб’яднання супольнасцей поўнага Евангелля Беларусі.

Вячаслаў Леанідавіч Ганчарэнка
Дзейнасць дзяржаўны служачы
Нараджэнне 16 чэрвеня 1970(1970-06-16) (53 гады)

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 16 чэрвеня 1970 годзе ў хрысціянскай сям’і. Агулам бацькі мелі 12 дзяцей. Бацька Леанід Карнеевіч быў служыцелем пяцідзясятніцкай царквы, прапаведнікам. У 1961 годзе быў асуджаны на 5 гадоў за рэлігійную дзейнасць.

Вячаслаў Ганчарэнка скончыў тэалагічны каледж і ўніверсітэт Орала Робертса ў Кіеве. Працаваў муляром, электрамантэрам, геадэзістам.

У 2006 годзе абраны епіскапам (старшынёй) Аб’яднання супольнасцей поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь[1].

Аўтар кнігі «Ты будзеш жыць вечна».

Сям’я правіць

Ажаніўся 28 лістапада 1992 годзе. З жонкай Ірынай маюць трох дачок: Караліну, Эстэр і Мілану.

Зноскі

Спасылкі правіць