Аляны
Аля́ны[1] (трансліт.: Aliany, руск.: Оляны) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Барунскага сельсавета.
Вёска
Аляны
| ||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ 1569 годзе вёска згадваецца як каралеўская ўласнасць у Ашмянскім старостве Віленскага ваяводства ВКЛ.
У 1782 годзе тут, ва ўладанні ашмянскай суддзёўны Важынскай, была «ўзнесена» капліца, але праз паўстагоддзя яна ўжо не дзейнічала.
Калі пасля падаўлення паўстання 1831 г. пан Парфірый Важынскі быў сасланы ў Сібір, ён даў зарок пабудаваць, а дакладней — адрадзіць, у сваім маёнтку капліцу, калі вернецца на радзіму. Адбылося гэта толькі праз 25 гадоў, але абяцанне сваё пан Важынскі выканаў. Так на мясцовых могілках з’явілася каменная капліца ў стылі класіцызм. У алянскім палацы Важынскіх здаўна знаходзілася копія абраза Маці Божай Барунскай, па легендзе, калі царскія ўлады вырашылі зачыніць барунскі кляштар, Важынскія замянілі арыгінал на копію. У 1926 г. абраз быў вернуты ў касцёл, у 1927 г. рэстаўрыраваны віленскай мастачкай Г. Шрамоўнай.
Капліца спачатку была прыпісана да ашмянскай парафіі, але пасля паўстання 1863 г. яна была зачынена і пакінута. «За польскім часам» капліца адрадзілася і належала да барунскай парафіі. Зараз яна знаходзіцца ў зруйнаваным стане.
Да 2 снежня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Павяжынскага сельсавета[2], да 17 студзеня 1969 года — у склад Куцавіцкага сельсавета[3].
Славутасці
правіцьКапліца ўзведзена з бутавага каменю з атынкаванымі ўстаўкамі з цэглы. Уяўляе сабою атынкаваны знутры зальны аб’ём са слаба выяўленым трансептам, яго тарцы — як галоўны, так і алтарны фасады — завяршаліся трохвугольнымі франтонамі. Кампазіцыю капліцы ўвенчвала, магчыма, толькі сігнатурка. Пад капліцай зроблены склеп-пахавальня.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У. Андрыевіч і інш. — Мн.: БелЭн, 2015. ISBN 978-985-11-0839-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляны