Войткавічы
аграгарадок у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Войткавічы, Ваўкавыскі сельсавет)
Во́йткавічы[1] (трансліт.: Vojtkavičy, руск.: Войтковичи) — аграгарадок у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ваўкавыскага сельсавета.
Аграгарадок
Войткавічы
|
Гісторыя
правіцьУ 1796 г. фальварак і вёска, належалі Каятану Павенскаму. У 1836 г. прыватная вёска, 40 двароў, 203 жыхары. У 1914 г. 77 двароў, 421 жыхар.
Насельніцтва
правіцьНа 01.01.2004 г. 119 двароў, 276 жыхароў.
Інфраструктура
правіцьЦэнтр гаспадаркі УА «Ваўкавыскі дзяржаўны аграрны каледж». Ёсць крама, аддзяленне сувязі, ФАП, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад. Рашэннем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 27.12.2010 г. № 22 ператворана ў аграгарадок.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх