Кіявічы

(Пасля перасылкі з Вёска Кіявічы)

Кіяві́чы[1] (трансліт.: Kijavičy, руск.: Киевичи) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блеўчыцкага сельсавета.

Вёска
Кіявічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
182 чалавекі (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1719
Аўтамабільны код
5
Кіявічы на карце Беларусі ±
Кіявічы (Беларусь)
Кіявічы
Кіявічы (Мінская вобласць)
Кіявічы

Гісторыя правіць

 
Царква ў першай палове XX ст.
 
Царква ў першай палове XX ст.

Да 1863 г. — уласнасць Магільніцкіх, потым Клімавых. У 1908 годзе вёска ў 88 двароў з 496 жыхарамі. Царква Узнясення пабудаваная ў 1882 г. Дагэтуль існавалі драўляныя храмы[2].

У 1868 г. — народнае вучылішча. У 1886 г. — 35 двароў, 180 жыхароў. Акрамя царквы, мелася дзве капліцы. У 1917 г. — 111 двароў, 609 жыхароў. Пасля 1917 г. — вучылішча ператворанае ў працоўную школу І ступені. У 1922 г. улады рэквізавалі каштоўнасці царквы, а ў 1929 г. арыштавалі святара Георгія Невяроўскага. У 1930-х гг. — калгас «Чырвоны пагранічнік», 2 ветракі, кузня, 117 двароў. У 1972 г. — 120 двароў, 341 жыхар. У 1997 г. — 105 двароў, 182 жыхары[2].

Славутасці правіць

У вёсцы знаходзіцца Спаса-Узнясенская царква, пабудаваная ў 1882 годзе. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння[3].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б Вёска Кіявічы з фатаграфіямі
  3. Кіявічы. Царква Ушэсця Гасподняга (руск.)

Спасылкі правіць