Відзы Лаўчынскія
Ві́дзы Лаўчы́нскія[1] (трансліт.: Vidzy Laŭčynskija, руск.: Видзы Ловчинские) — вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Відзаўскага сельсавета. Ляжаць каля возера Дворнае, якое ўваходзіць у групу невялікіх азёр, за 44 км ад Браслава, за 34 км ад чыгуначнай станцыі Гадуцішкі (Літва).
Вёска
Відзы Лаўчынскія
| ||||||||||||||||||||||
Інфраструктура
правіцьУ вёсцы васьмігадовая школа, бібліятэка, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт.
Гісторыя
правіцьУпершыню ўпамінаюцца ў 1586 годзе пад назвай Ловішча як уладанне Нарушэвічаў. З 1775 года належалі Ваўжэцкім, якія збудавалі тут сядзібна-паркавы ансамбль. Дзякуючы наяўнасці крыніц тэрапэўтычных водаў, у вёсцы дзейнічаў курорт. У 1816 годзе ў Відзах Лаўчынскіх памёр Тамаш Ваўжэцкі. У 1823 годзе тут прабываў вялікі князь Міхал, маёнтак наведаў таксама Адам Міцкевіч.
Насельніцтва
правіць- 2010 год — 314 чалавек
- 1999 год — 408 чалавек
- 1990 год — 390 чалавек
Славутасці
правіць- Сядзібна-паркавы ансамбль Ваўжэцкіх: сядзібны дом, гаспадарчыя пабудовы, парк (канец XVIII стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000182
- Карчма
-
Сядзіба Ваўжэцкіх
-
Гаспадарчая пабудова
-
Парк
-
Карчма
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Літаратура
правіць- Widze Łowczyńskie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. — S. 295.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Відзы Лаўчынскія
- Відзы Лаўчынскія на сайце Глобус Беларусі (руск.)