Віктар Іванавіч Скарабагатаў

Віктар Іванавіч Скарабагатаў (нар. 28 сакавіка 1958, Гомель) — беларускі інжынер і дзяржаўны дзеяч.

Віктар Іванавіч Скарабагатаў
Нараджэнне 28 сакавіка 1958(1958-03-28) (66 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут, інжынер-электрык.

Працоўную дзейнасць пачаў падсобна-транспартным рабочым Марыйскага аддзялення Сярэднеазіяцкай чыгункі. Быў памочнікам машыніста кампрэсарных установак. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў электрамеханікам па ліфтах, майстрам, начальнікам участка № 8 Гомельскага завода вымяральных прыбораў, інжынерам-энергетыкам механізаванай калоны № 163 трэста «Захбамбудмеханізацыя», галоўным інжынерам жыллёва-камунальнай канторы аб’яднання «Гомельпрамбуд», галоўным энергетыкам арэнднага вытворчага будаўніча-мантажнага аб’яднання «Гомельпрамбуд», галоўным энергетыкам рэспубліканскага даччынага аўтатранспартнага ўнітарнага прадпрыемства «Аўтобусны парк № 1» горада Гомеля, галоўным энергетыкам адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскі аўтобусны парк № 1». Галоўны механік адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскі аўтобусны парк № 1».

Выбіраўся дэпутатам Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі