Віктар Антонавіч Гальдадзе
Віктар Антонавіч Гальдадзе (нар. 19 верасня 1947, пас. Содакамбінат, Міхайлаўскі раён, Алтайскі край, Расія) — беларускі спецыяліст у галіне фізікі і механікі палімераў. Доктар тэхнічных навук (1989), прафесар (1998). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (2004).
Віктар Антонавіч Гальдадзе | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 верасня 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1989) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Фізічная электроніка», 1971), Інстытут механікі металапалімерных сістэм АН БССР (аспірантура, 1978).
Працаваў у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм НАН Беларусі (з 1972, у 1989—2009 — загадчык лабараторыі, 2009—2011 — загадчык аддзела), Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 2011, факультэт фізікі і інфармацыйных тэхналогій, кафедра радыёфізікі і электронікі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: электрычныя і магнітныя ўласцівасці палімераў і палімерных кампазіцыйных матэрыялаў (у т. л. нанакампазітаў); палімерныя і металпалімерныя электрэты; упаковачныя плёнкі; герметызуючыя і процікаразійныя матэрыялы; палімерныя валакністыя фільтруючыя матэрыялы; мадыфікаванне хімічных валокнаў.
Бібліяграфія
правіць- Управление структурой и свойствами полимерных материалов методами поляризации в электрических и магнитных полях : диссертация … доктора технических наук : 01.04.19 : защищена 09.06.1989 : утверждена 20.10.1989 / Гольдаде Виктор Антонович. — Рига, 1989.
- Материаловедение : учебник / [В. А. Струк и др.]. — Минск, 2008.
- Физика конденсированного состояния / В. А. Гольдаде, Л. С. Пинчук. — Минск, 2009.
- Smart materials taxonomy / Victor Goldade, Serge Shil’ko, Alexander Neverov. — Boca Raton [et al.], 2016.