Віктар Леанідавіч Акцістаў

Віктар Леанідавіч Акцістаў (нар. 11 мая 2000, Новалукомль) — беларускі палітвязень, абвінавачаны і асуджаны пад час пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.

Віктар Леанідавіч Акцістаў
Род дзейнасці палітычны вязень
Дата нараджэння 11 мая 2000(2000-05-11) (23 гады)
Месца нараджэння

Храналогія пераследу правіць

Віктар Леанідавіч Акцістаў — студэнт 4 курса Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці, вывучаў спецыяльны пераклад на факультэце бізнесу і права.

Быў моцна збіты пры затрыманні 10 жніўня 2020 года.[1][2] Узяты пад варту 21 верасня 2020 года. Акцістаў быў асуджаны судом Ленінскага раёна 30 снежня 2020 г. на 2,5 гады калоніі па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса за гвалт у дачыненні да супрацоўніка АМАПу 10 жніўня 2020 года.

Зноскі