Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці
Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці (ІПД) — беларуская недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова эканамічнага профілю. Знаходзіцца ў Мінску па адрасе вуліца Серафімовіча, 11.
Установа адукацыі "Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці" (УА "ІПД") | |
---|---|
| |
Міжнародная назва | Institute of Entrepreneurial Activity |
Заснаваны | 1992 |
Рэктар | Віктар Леанідавіч Цыбоўскі |
Метро | Пралетарская |
Юрыдычны адрас | вул. Серафімовіча 11, 220033 г. Мінск |
Сайт | uoipd.by |
ГісторыяПравіць
Інстытут заснаваны ў 1992 годзе рашэннем савета народных дэпутатаў Ленінскага раёна г. Мінска (пратакол № 14 ад 14.07.1992), згодна з ініцыятывай акадэміка Сяргея Сяргеявіча Атаева[1]. У 2004 годзе ВНУ атрымала назву «Прыватная ўстанова адукацыі „Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці“».
Да 2011 года Інстытут займаў два будынкі: акрамя асноўнага на вул. Серафімовіча, 11, заняткі праводзіліся на вул. Пляханава, 8. З 2011 года ўстанова месціцца толькі ў будынку па вул. Серафімовіча каля самай станцыі метро «Пралетарская».
З 2014 года Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці з’яўляецца афіцыйным цэнтрам падтрымкі прадпрымальніцтва і зарэгістраваны Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь у якасці базавага цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва (пасведчанне № 45 ад 30 лістапада 2014 года).
З 2015 года ІПД прадастаўляе студэнтам дзённага аддзялення месцы ў інтэрнатах, якія знаходзяцца ў арэндаваных памяшканнях на вул. Серафімовіча, 8а, Судмаліса 7 (інтэрнат БДПУ) і некалькіх іншых месцах Мінска.
На пачатак 2020 года структура Інстутута складалася з двух факультэтаў: факультэт эканомікі і бізнеса, у склад яго ўваходзілі дзённае і завочнае аддзяленні і 3 кафедры: агульнанавуковых дысцыплін, эканомікі і кіравання, камерцыйнай дзейнасці[2], а таксама факультэта павышэння кваліфікацыі[3].
Па стане на люты 2021 г. у сувязі з пандэміяй COVID-19 у Беларусі ІПД меў свой сайт для дыстанцыйнага навучання студэнтаў праз сістэму Moodle з доступам да матэрыялаў трох кафедр, матэрыялаў савета факультэта эканомікі і бізнеса, рэсурсаў электроннай бібліятэкі, матэрыялаў куратараў груп і рэсурсаў падрыхтоўчых курсаў[4].
Інстытут мае ліцэнзіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй першай ступені (бакалаўрыят) па спецыяльнасцях: «Сучасныя замежныя мовы», «Эканоміка і кіраванне прадпрыемствам», «Бізнес-адміністраванне», «Эканоміка і кіраванне турыстычнай індустрыяй», «Камерцыйная дзейнасць», «Маркетынг», «Турызм і гасціннасць». Максімальная колькасць студэнтаў вочнай (дзённай) формы навучання, вызначаная міністэрствам для інстытута, складае 750 чалавек, завочнай формы навучання - 2 000 чалавек.
Вядомыя асобы ІПДПравіць
- Сяргей Атаеў — беларускі акадэмік, заснавальнік ВНУ;
- Міхаіл Грабоўскі — беларускі хакеіст — выпускнік 2012 года[5].
- Антон Матолька — блогер, грамадскі актывіст, выпускнік 2013 года[6]
Выданні ІПДПравіць
- Часопіс «Весткі ІПД», навукова-практычнае выданне, якое публікуецца ў чэрвені і снежні кожнага года;
- студэнцкая газета «World of Wisdom», выдаецца як альманах;
- зборнік навуковых артыкулаў «Эканоміка і прадпрымальніцтва[3]», выдаецца штогод.
Цікавыя фактыПравіць
- З 6-га паверха і вышэй з тылавых вокнаў Інстытута можна бачыць Нацыянальную бібліятэку.
- Студэнты ІПД прымалі ўдзел у стварэнні зборніка дакументаў па гісторыі ЗША ў беларускім перакладзе[7].
Пазітыўныя і негатыўныя водгукі аб ІПДПравіць
У 2009 годзе шэраг студэнтаў Інстытута правяліі ан-лайн дыскусію УКантакце аб тым, чым ім падабаецца і чым не падабаецца ІПД[8]. У асноўным крытыкаваліся тэхнічныя нязручнасці: марудны інтэрнет, праблемы з ліфтам. Адносіны да супрацоўнікаў і студэнтаў былі неадназначнымі і месцамі суб’ектыўнымі.
31 кастрычніка 2013 года рэктар Інстытута Цыбоўскі В. Л. быў узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»[9]. Акрамя гэтага, ўласна Інстытут мае шэраг ліцэнзій і сертыфікатаў, якія свадчаць аб адпаведнасці працы вну дзяржстандартам Беларусі.
З другога боку ў Сеціве кіраўніцва Інстытута крытыкуецца за аўтарытарны падыход да выкладчыкаў[10].
Зноскі
- ↑ История Института // Официальный сайт ИПД
- ↑ Факультет экономики и бизнеса // Официальный сайт ИПД
- ↑ Факультет повышения квалификации // Официальный сайт ИПД
- ↑ Дистанционное обучение в ИПД
- ↑ Хакей. Міхаіл Грабоўскі: другая вышэйшая! // Прессбол
- ↑ Паводле дадзеных яго старонак у сацыяльных сетках
- ↑ Гісторыя ЗША ў дакументах
- ↑ [1]
- ↑ [2]
- ↑ Тэракт у мінскім метро 11 красавіка 2011 г. // Блог Андрэя Берастоўскага