Віктар Сяргеевіч Смародзін

Віктар Сяргеевіч Смародзін (нар. 24 чэрвеня 1954, Крупкі, Мінская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне матэматычнага мадэлявання, лікавых метадаў і комплексаў праграм. Доктар тэхнічных навук (2010), кандыдат фізіка-матэматычных навук (1989), прафесар[1].

Віктар Сяргеевіч Смародзін
Дата нараджэння 24 чэрвеня 1954(1954-06-24) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (2010) і кандыдат фізіка-матэматычных навук (1989)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Матэматыка», 1976; дактарантура, 2008).

Працуе ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (факультэт матэматыкі і тэхналогій праграмавання, кафедра матэматычных праблем кіравання і інфарматыкі, з 2010 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: аналіз функцыянавання і сінтэз аптымальнай структуры складаных сістэм са зменлівай тапалогіяй.

Бібліяграфія правіць

  • Методы и средства проектного моделирования вероятностных технологических процессов : диссертация … доктора технических наук : 05.13.18 : защищена 23.06.2009 : утверждена 03.02.2010 / Смородин Виктор Сергеевич. — Гомель, 2008.
  • Исследование оптимальных управлений с особыми участками в системах с распределенным запаздыванием по состоянию : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 01.01.02 / Смородин Виктор Сергеевич. — Минск, 1989.
  • Методы и средства имитационного моделирования технологических процессов производства : монография / В. С. Смородин, И. В. Максимей. — Гомель, 2007.
  • Контроль имитации управляемых технологических процессов с вероятностными характеристиками функционирования / В. С. Смородин [и др.] // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. — 2010. — № 5. — С. 9—15.

Зноскі