Віктар Сяргеевіч Цыбуленка
Віктар Сяргеевіч Цыбуленка (укр.: Віктор Сергійович Цибуленко; 13 ліпеня 1930, Вэпрык, Фасціўскі раён, Кіеўская вобласць — 19 кастрычніка 2013, Кіеў) — украінскі кідальнік дзіды, алімпійскі чэмпіён 1960 года. Заслужаны майстар спорту СССР (1957).
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | javelin throw[d] |
Нарадзіўся |
13 ліпеня 1930 |
Памёр |
19 кастрычніка 2013 (83 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 188 см |
Вага | 92 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алімпійскі чэмпіён (1960) у кіданні дзіды. Бронзавы прызёр летніх Алімпійскіх гульняў (1956). Чэмпіён СССР (1952, 1955—1957, 1959). Стаў алімпійскім чэмпіёнам, маючы парок сэрца.
Чэмпіён свету сярод ветэранаў 1994 года.
На адкрыцці кіеўскага стадыёна СКА 1 мая 1951 года кінуў гранату на 89,39 м — гэта быў рэкорд СССР, як аказалася, вечны: за наступныя 40 гадоў існавання краіны яго ніхто не пабіў.
Узнагароджаны ордэнам «За заслугі» II ступені (Украіна, 2012) і III ступені (Украіна, 2002).