Вікторыя Гродна
«Вікторыя» — беларускі жаночы баскетбольны клуб з горада Гродна.
Вікторыя | |
---|---|
Заснаваны | 2002 |
Краіна | |
Горад | Гродна |
Трэнер | Алена Скрабко |
|
ГісторыяПравіць
Каманда «Вікторыя» была заснавана ў 2002 годзе па ініцыятыве Аляксандра Шымкавяка, які перад тым быў звольнены з пасады галоўнага трэнера гродненскай «Алімпіі»[1]. Каманда была сфарміравана з баскетбалістак, якія пакінулі разам з трэнерам «Алімпію» і юных выхавальніц Гродненскага абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву.
У кастрычніку 2002 года «Вікторыя» стала уладальнікам Кубка Беларусі[2]. У студзені 2004 года Аляксандр Шымкавяк вярнуўся на пасаду галоўнага трэнера «Алімпіі»[3], а каманда «Вікторыя» стала фарм-клубам «Алімпіі».
ДасягненніПравіць
Статыстыка выступленняўПравіць
Сезон | Ліга | Чэмпіянат Беларусі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
2002-03 | Вышэйшая ліга | 3 | Уладальнік | |
2003-04 | Вышэйшая ліга | 3 | 4-е месца | |
2004-05 | Вышэйшая ліга | 4 | 4-е месца | |
2005-06 | Вышэйшая ліга | 4 | 4-е месца | |
2006-07 | Вышэйшая ліга | 4 | 4-е месца | |
2007-08 | Вышэйшая ліга | 4 | 4-е месца | |
2008-09 | Вышэйшая ліга | 4 | 4-е месца | |
2009-10 | Вышэйшая ліга | 6 | Фіналіст | |
2010-11 | Вышэйшая ліга | 8 | Групавы этап | |
2011-12 | Вышэйшая ліга | 6 | н/у | |
2012-13 | Вышэйшая ліга | 6 | 4-е месца | |
2013-14 | Вышэйшая ліга | 7 | н/у | |
2014-15 | Вышэйшая ліга | 8 | н/у | |
2015-16 | Вышэйшая ліга | 7 | н/у | |
2016-17 | Вышэйшая ліга | 5 | 4-е месца | |
2017-18 | Вышэйшая ліга | 5 | н/у | |
2018-19 | Вышэйшая ліга | 4 | н/у | |
2019-20 | Вышэйшая ліга | 4 | н/у | |
2020-21 | Вышэйшая ліга | 5 | н/у | |
2021-22 | Вышэйшая ліга | 4 | н/у | |
2022-23 | Вышэйшая ліга | 6 | н/у |
ТрэнерыПравіць
- Аляксандр Станіслававіч Шымкавяк (2002—2004)
- Вікторыя Уладзіміраўна Дацун (2004—2013)
- Валянціна Пятроўна Навойчык (2013—2019)
- Алена Веславаўна Скрабко (2019—2020)
- Вікторыя Уладзіміраўна Дацун (2020—2022)
- Алена Веславаўна Скрабко (з 2022)