Аляксандр Станіслававіч Шымкавяк
Алякса́ндр Станісла́вавіч Шымкавя́к (23 мая 1955, Бабруйск — 21 лютага 2018, Гродна) — беларускі баскетбольны трэнер. Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь.
Нарадзіўся |
23 мая 1955 |
||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Памёр |
21 лютага 2018 (62 гады) |
||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Біяграфія
правіцьБацька — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, пасля якой працаваў старшым інспектарам суднаходства. Школьнікам стаў чэмпіёнам Бабруйска па скачках у вышыню. У школе захапляўся не толькі скачкамі і баскетболам, але і грэка-рымскай барацьбой.
Пасля заканчэння бабруйскай школы паступіў у Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут. У інстытуце ажаніўся са студэнткай Любоўю. Быў накіраваны па размеркаванні ў Калінінград, але з-за смерці бацькі вярнуўся з жонкай у Бабруйск, дзе стаў выкладаць у аўтатранспартным тэхнікуме. Быў сакратаром камсамольскай арганізацыі навучальнай установы, вёў у тэхнікуме секцыю па жаночым баскетболе.
Неўзабаве перайшоў працаваць трэнерам па баскетболе ў дзіцяча-юнацкую спартыўную школу № 2 Бабруйска, дзе стварыў першы ў Беларусі прафесійны жаночы баскетбольны клуб «Гермес». Гэта каманда заваявала срэбраныя медалі беларускага чэмпіянату.
У 1998 годзе пераехаў у Гродна. Праз два гады пад яго кіраўніцтвам баскетбольны клуб «Алімпія» заваяваў золата рэспубліканскага чэмпіянату. У наступныя гады «Алімпія» агулам 8 разоў заваёўвала залатыя ўзнагароды на першынстве краіны[1]. У 2013 годзе «Алімпія» выйграла розыгрыш Балтыйскай лігі[2]. Стварыў у Гродне добрую сістэму падрыхтоўкі баскетбалістак, ад юнацкай школы да прафесійнай каманды, якая з’яўлялася кузняй для нацыянальнай зборнай[3].
З 1998 па 2017 гады ўзначальваў моладзевыя зборныя Беларусі. У 2013 годзе пад яго кіраўніцтвам жаночая моладзевая зборная заняла чацвёртае месца на Чэмпіянаце Еўропы[4].
У 2015 годзе перанёс аперацыю на сэрцы, але вярнуўся да трэнерскай дзейнасці.
Раніцай 21 лютага 2018 года правёў трэніроўку, а ўвечары яго не стала.
Асабістае жыццё
правіцьПершая жонка Любоў захварэла пасля Чарнобыля і памерла ад анкалогіі, пакінуўшы сына Вячаслава. Баскетбалістка Вікторыя Дацун, капітан каманды «Гермес», дапамагала трэнеру даглядаць за паралізаванай жонкай, глядзець за маленькім сынам. Доўгі час Шымкавяк і Дацун жылі ў грамадзянскім шлюбе. Калі яго ў 1998 годзе запрасілі працаваць трэнерам у Гродна, пара распісалася. Ад гэтага шлюбу нарадзілася дачка Аляксандра.
Дасягненні
правіць- Чэмпіён Беларусі (7): 2000/2001, 2003/2004, 2004/2005, 2005/2006, 2006/2007, 2008/2009, 2012/2013.
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 1994/1995, 2007/2008, 2011/2012.
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (8): 2001/2002, 2002/2003, 2009/2010, 2010/2011, 2013/2014, 2014/2015, 2015/2016, 2016/2017.
- Уладальнік Кубка Беларусі (8): 2000, 2002, 2004, 2005, 2006, 2007, 2009, 2014.
- Чэмпіён Балтыйскай лігі (1): 2012/2013.
- Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (3): 2011/2012, 2013/2014, 2014/2015.
Узнагароды
правіць- 2011 — Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь[5]
- 2016 — Лаўрэат спецыяльнай прэміі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп»[6].
Сямейная пара Шымкавяк і Дацун — трэнеры-выкладчыкі па баскетболе вышэйшай катэгорыі Гродзенскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву.
Зноскі
- ↑ Фанат своего дела. Человек, который делал невозможное. Умер Александр Шимковяк (руск.). hrodna.life (22 лютага 2018). Праверана 16 чэрвеня 2018.(недаступная спасылка)
- ↑ У Гародні памёр трэнер Аляксандр Шымкавяк(недаступная спасылка). Радыё Рацыя (22 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2022. Праверана 16 чэрвеня 2018.
- ↑ Путь на «Спортивный Олимп» Александра Шимковяка (руск.). Гродзенская праўда (12 студзеня 2017). Праверана 16 чэрвеня 2018.(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)
- ↑ Известный гродненский тренер Александр Шимковяк ушел из жизни (руск.). Гродзенская праўда (22 лютага 2018). Праверана 16 чэрвеня 2018.(недаступная спасылка)
- ↑ Шымкавяк Аляксандр Станіслававіч . Узнагароды Беларусі. Праверана 16 чэрвеня 2018.(недаступная спасылка)
- ↑ Александр Лукашенко вручил премии Президента Беларуси «За духовное возрождение», специальные премии Президента деятелям культуры и искусства и «Белорусский спортивный Олимп» (руск.)(недаступная спасылка). Гродзенская праўда (11 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2018. Праверана 16 чэрвеня 2018.