Вікторыя Рэбенсбург

Вікторыя Рэбенсбург Гарналыжнік
Грамадзянства Сцяг Германіі Германія
Дата нараджэння 4 кастрычніка 1989(1989-10-04) (34 гады)
Месца нараджэння Кройт, Баварыя, Германія
Кар'ера
Клуб SC Kreuth
У зборнай снежань 2006
Статус спаборнічае
Медалі
Алімпійскія гульні
Золата Ванкувер 2010 гіганцкі слалам
Бронза Сочы 2014 Гіганцкі слалам
Чэмпіянаты свету сярод юніёраў
Золата Фармігаль 2008 супергігант
Срэбра Фармігаль 2008 гіганцкі слалам
Бронза Фармігаль 2008 хуткасны спуск
Золата Гарміш-Партэнкірхен 2009 гіганцкі слалам
Золата Гарміш-Партэнкірхен 2009 супергігант
Вынікі
Кубак свету
 Дэбют у Кубку свету 15 снежня 2006 года
 Перамогі на этапах Кубка свету 10
 Лепшае месца ў агульным заліку 6 (2012/13)
 Хуткасны спуск 11 (2011/12)
 Камбінацыя/суперкамбінацыя
 Супергігант 10 (2010/11)
 Гіганцкі слалам 1 (2010/11, 2011/12)
 Слалам
 Пазіцыі на подыуме 1 2 3
 Супергігант 2 0 0
 Гіганцкі слалам 8 4 3
Апошняе абнаўленне: 23 студзеня 2013

Ві́кторыя Рэ́бенсбург (ням.: Viktoria Rebensburg, нар. 4 кастрычніка 1989, Кройт, Баварыя) — нямецкая гарналыжніца, алімпійская чэмпіёнка 2010 года ў гіганцкім слаламе, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 у гіганцкім слаламе, трохразовая чэмпіёнка свету сярод юніёраў, трохразовая чэмпіёнка Германіі, шматразовая пераможца этапаў Кубка свету ў гіганцкім слаламе.

Спартыўная кар'ера правіць

Нарадзілася ў невялікай альпійскай камуне Кройт у Верхняй Баварыі на мяжы з Аўстрыяй. Вікторыя займаецца горнымі лыжамі з дзяцінства. У 2003 годзе Нямецкі лыжны саюз уключыў яе ў трэці склад нацыянальнай зборнай па горных лыжах, з гэтага года яна ўдзельнічала ў міжнародных юніёрскіх спаборніцтвах.

У 2006 годзе 16-гадовая Вікторыя Рэбенсбург выйграла дарослы чэмпіянат Германіі ў гіганцкім слаламе. У тым жа годзе яна была ўключана ў першы склад зборнай і ў снежні 2006 года дэбютавала на этапе Кубка свету. У сезоне 2006/2007 ёй удалося адзін раз патрапіць у першую дзесятку на этапе Кубка свету, акрамя таго, яна перамагла на двух этапах Кубка Еўропы.

На чэмпіянаце свету 2007 года Вікторыя Рэбенсбург заняла 8-е месца ў гіганцкім слаламе.

У 2008 годзе Вікторыя заваявала тры медалі — золата, срэбра і бронзу на юніёрскім чэмпіянаце свету, а таксама два тытула чэмпіёнкі Германіі — у гіганцкім слаламе і супергіганце. На юніёрскім чэмпіянаце свету 2009 ёй дасталіся два залатыя медалі.

У 2009 годзе яе прызналі лепшым маладым спартсменам Германіі. У сезоне 2009/2010 да Вікторыі Рэбенсбург прыходзіць сапраўдны поспех на дарослым узроўні. 28 снежня 2009 года ўпершыню трапляе ў першую пяцёрку на этапе Кубка свету, а 24 студзеня 2010 года ўпершыню трапляе на п'едэстал (другое месца).

24 лютага 2010 года на Алімпіядзе ў Ванкуверы становіцца алімпійскай чэмпіёнкай у гіганцкім слаламе — першай алімпійскай чэмпіёнкай ад Нямеччыны ў гэтай гарналыжнай дысцыпліне за апошнія 54 гады. У алімпійскім супергіганце Вікторыя заняла 28-е месца.

23 кастрычніка 2010 года Вікторыя выйграла свой першы ў кар'еры этап Кубка свету, перамогшы ў стартавай гонцы сезона 2010/ 2011 — гіганцкім слаламе ў Зельдэне. 6 лютага 2011 года выйграла гіганцкі слалам ў нямецкім Цвізеле, а праз месяц — у чэшскім Шпіндлерув Млыне. Па выніках сезона 2010/11 Вікторыя стала ўладальніцай малога Кубка свету ў заліку гіганцкага слалама. У лістападзе 2011 года выйграла этап Кубка свету ў гіганцкім слаламе ў амерыканскім Аспене.

У пачатку сакавіка 2012 года за 2 дні выйграла 2 гіганцкіх слалама ў баварскім Офтэршвангу. На фінальным этапе сезона ў аўстрыйскім Шладмінгу ўпершыню ў кар'еры выйграла супергігант, а таксама атрымала чарговую перамогу ў гіганцкім слаламе. Дзякуючы гэтаму поспеху, Вікторыя другі год запар выйграла залік гіганцкага слалама ў рамках Кубка свету.

Зноскі

Спасылкі правіць