Вікторыя (пік, Беліз)

Пік Вікторыя (англ.: Victoria Peak) — вяршыня, размешчаная ў Белізе, другі найвышэйшы пункт краіны пасля Дойлс-Дэлайт. Размешчана на ўсходзе гор Мая.

Вікторыя
англ. Victoria Peak
Від на Вікторыю з бухты Хопкінс, Стан-Крык
Від на Вікторыю з бухты Хопкінс, Стан-Крык
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня1 120 м
Размяшчэнне
16°48′ пн. ш. 88°36′ з. д.HGЯO
Краіна
Горная сістэмаМая 
Хрыбет ці масіўКокскам 
Вікторыя (пік, Беліз) (Цэнтральная Амерыка)
Вікторыя
Вікторыя
Вікторыя (пік, Беліз) (Беліз)
Вікторыя
Вікторыя

Геаграфія правіць

Пік Вікторыя мае вышыню 1122 м размешчаны ў гарах Мая. Гэта другая па вышыні гара ў Белізе, якая толькі крыху саступае вяршыні Дойлс-Дэлайт, размешчанай за 57 км на паўднёвы захад ад піка Вікторыі. Пік Вікторыя размешчаны ў запаведніку басейна Коск у раёне Стэн-Крык. З’яўляецца месцапражываннем для многіх відаў флоры і фауны.

Гісторыя правіць

Доўгі час пік Вікторыя лічыўся самай высокай гарой у Белізе з вышынёй 1120 м. Аднак пасля вымярэнняў вяршыні Дойлс-Дэлайт, яе вышыня аказалася 1124 м, большай, чым давалі раннія вымярэнні. Першыя даследаванні піка Вікторыі адбыліся ў час брытанскіх экспедыцый 1888 і 1889 гадоў. Але даследчыкі фактычна вымералі найбліжэйшы пік, які яны памылкова пазначылі як пік Вікторыя. Некалькі экспедыцый рушылі следам у 1927—1928 гадах. Назва «Пік Вікторыя» была дадзена ў гонар каралевы Вікторыі як найвышэйшай вяршыні ў хрыбце Кокскам. 2 мая 1998 года пік Вікторыя быў аб’яўлены помнікам прыроды і дададзены ў спіс ахоўных тэрыторый у Белізе.