Вікіпедыя:Кірлат

Кірлат — сумесь кірыліцы і лацініцы ў адным слове.

Кірлат можа быць:

  • Цяжкавыяўлянай памылкай — у слове, напісаным кірыліцай, некаторыя літары выпадкова заменены на супадаючыя па напісанні лацінскія.
    • Часта такое здараецца з лацінскай c і кірылічнай с, бо яны знаходзяцца на адной клавішы.
    • Таксама часта набіраюць лацінскую i замест кірылічнай і, бо кірылічнай літары няма на стандартнай рускай раскладцы клавіятуры.
    • Пры расстаноўцы націскаў у кірылічным тэксце: напрыклад, лацінскае á замест выкарыстання кірылічнага а разам з шаблонам {{subst:націск}}
  • Не памылкай:
    • Сумесь раскладак можа быць аўтарскай задумай, напрыклад ужывацца ў назвах музычных гуртоў ці ў сцэнічных псеўданімах (Usplёsk).

Пры звычайным чытанні тэксту заўважыць такую памылку амаль немагчыма, аднак можна заўважыць, што пошук па старонцы не знаходзіць такое слова, бо ў пошуку набрана літара не той раскладкі, як у слове.

У некаторых выпадках наяўнасць кірлата дазваляе выявіць парушэнне аўтарскіх правоў, калі тэкст скапіраваны з сайта, які піша кірлатам.

У агульным выпадку кірлат мусіць выпраўляцца, бо ён замінае пошуку, вікіфікацыі. Выяўленыя артыкулы з назвамі кірлатам мусяць пераносіцца пад правільныя назвы. Перасылкі з напісання кірлатам таксама не дазваляюцца і мусяць выдаляцца. Пакідаць кірлат варта толькі там, дзе яго ўжыванне з’яўляецца правільным.

Падобнай памылкай з’яўляецца ўжыванне лічбы 3 замест вялікай літары З, што сустракаецца ў алічбаваных тэкстах. Таксама, для рымскіх лічбаў трэба ўжываць лацінскія літары X і I, ужыванне падобных кірылічных Х і І не дазваляецца.

Знайсці выпадкі ўжывання кірлата ў назвах старонак для выпраўлення можна ў адпаведным журнале.

Для выяўлення сумесі раскладак у тэксце артыкулаў можна падключыць спецыяльны гаджэт. Для гэтага трэба ў сваім common.js (Адмысловае:MyPage/common.js) дадаць (прыклад гл. Удзельнік:Artsiom91/common.js):

importScript('User:DonRumata/Gadget-keybLayout.js', 'ru');