Вікіпедыя:Праект:Вікі любіць славутасці

Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне

Праект:Вікі любіць славутасці

Лагатып праекта
Лагатып праекта

«Вікі любіць славутасці» — беларускі частка агульнаеўрапейскай ініцыятывы Wiki Loves Monuments 2012, арганізаванай з мэтай фатаграфавання і выкладвання ў свабодны доступ фатаграфій аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны краін-удзельніц.

Ідэя гэтага праекта была прапанавана на Вроцлаўская Вікіканферэнцыі, на якой вопытам правядзення падобнага конкурсу нідэрландскай Вікіпедыяй (і тамтэйшым аддзяленнем Фонду Вікімедыя) ў 2010 годзе падзяліўся яе прадстаўнік Lodewijk Gelauff.

Падобнага праекта беларускім Вікіпедыстам яшчэ не прыходзілася ладзіць. На самой справе велізарная праца — на першым этапе скласці тут спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь з адрасамі, геаграфічнымі каардынатамі і г.д. згодна з існуючым адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам. Але самая галоўная праца — агульнаеўрапейскі кантэст — наперадзе: зрабіць фатаграфіі аб'ектаў і загрузіць іх пад свабоднай ліцэнзіяй у Вікісховішча. Гэтая частка праекта пачнецца ва ўсіх краінах, якія прымаюць удзел у праекце, 1 верасня і працягнецца роўна месяц. Просьба да ўсіх, хто хоча далучыцца да працы па стварэнні спіса, запісвацца у спіс удзельнікаў праекту і звязвацца праз размовы, электронную пошту, ці непасрэдна ў абмеркаванні.

Спасылкі правіць

Што зрабіць

Найбліжэйшыя задачы правіць

  1. Скласці спісы гісторыка-культурных каштоўнасцяў па рэгіёнах (прыклад тут). Можна карыстацца непасрэдна выдадзенай міністэрствам культуры брашурай у фармаце pdf (спампаваць можна тут (~9MB)),а можна скапіраваць змесціва са створаных сп. Zedlik-ам каардынацыйных спісаў. У іх трэба будзе праставіць унутраныя спасылкі на населеныя пункты, час стварэння і (магчыма) на самі аб’екты для стварэння пра іх артыкулаў
  2. Пастарацца ў табліцы ў Вікісховішчы павялічыць значэнні ў калонках «Completeness % lists» і «# of Volunteers» :-)
  3. Улічваючы адсутнасць «свабоды панарамы» ў Беларусі, вызначыць, якія аб’екты ахоўваюцца аўтарскім правам
  4. Аказаць дапамогу Multichill-у пры запампоўцы створаных старонак у агульную базу даных
  5. Вызначыцца з ліцэнзіяй, пад якой будуць запампоўвацца выявы (Нідэрланды і Польшча, напрыклад, стварылі асобныя)
  6. Распрацаваць у Вікісховішчы сістэму катэгорый паводле рэгіёнаў Беларусі, куды будзем заліваць выявы
  7. Падрыхтаваць прэс-рэліз праекту.

Мэты праекту правіць

Удзельнікі

Шаблон, прызначаны для размяшчэння на ўласнай старонцы: {{Удзельнік праекта Вікі любіць славутасці}}

Каардынацыя дзеяньняў правіць


Спісы паводле рэгіёнаў

Новыя старонкі

Катэгорыі

Дапаможныя сродкі