Вікіпедыя:Прапановы для Міністэрства культуры РБ

Наконт выканання і развіцця Рашэння калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 23.08.2012 № 4 «Аб пашырэнні прэзентацыі беларускай культуры за мяжой», а менавіта:

«п. 1.13 накіраваць прапановы па падрыхтоўцы артыкулаў, звязаных з культурай і мастацтвам Беларусі, жыццём і дзейнасцю выдатных дзеячаў з магчымасцю наступнага іх размяшчэння ў беларускамоўным раздзеле свабоднай інтэрнэт-энцыклапедыі Вікіпедыя.»

— ды і наогул. --Максім Л. (размовы) 11:46, 23 снежня 2013 (FET)



Некалькі прапаноў, якія тычацца працы Вікіпедыі ў беларускай юрысдыкцыі:

  1. Унесці на павестку дня пытанне «свабоды панарамы» у законе «Аб аўтарскім праве і сумежных правах».
  2. Прапанаваць пачаць легалізацыю ліцензіяў Creative Commons у беларускае заканадаўства (гатовы зрабіць даклад, лекцыі, паўдзельніцаць у семінары на гэту тэму).
  3. Можна прапанаваць свой удзел у профільных камітэтах, альбо дарадчых саветах, дзе будзе фарміруюцца папраўкі у закон «Аб аўтарскім праве і сумежных правах». Зараз робіцца шмат прапаноў для правак, але ніхто пра гэта не ведае.

--Mr. Zabej (размовы) 12:12, 23 снежня 2013 (FET) Пытанні:

  1. Цікава даведацца механізм, як уносіць прапановы ў змены закона «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» датычнасці да мінкульту?

--Mr. Zabej (размовы) 12:12, 23 снежня 2013 (FET)

  1. Разглядзець магчымасць падтрымкі Мінкультуры такіх мерапрыемстваў як Вікі любіць славутасці і конкурсаў GLAM.
  2. Перавесці якія-небудзь энцыклапедычныя выданні (напрыклад БСЭ і БЭ, у якіх звесткі ўжо значна састарэлі, але для Вікіпедыі будуць карыснымі) і дзяржаўныя інтэрнэт-рэсурсы пад свабодныя ліцэнзіі.

--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:34, 29 снежня 2013 (FET)